Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

15 Каст 2024 - 15 Май 2025
Ongoing...

Мастацка-дакументальная выстава “Мая сям’я”

14 кастрычніка 2024 года у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пачала працу мастацка-дакументальная выстава “Мая сям’я”, прысвечаная Тыдню бацькоўскай любові.

Сям’я мела для Максіма Багдановіча выключнае значэнне. Нягледзячы на тое, што маленькі хлопчык рана страціў матулю, побач было шмат родных і блізкіх людзей: бацька Адам Ягоравіч, браты, цёткі паэта па лініі таты – Марыя Галаван, Магдаліна Гапановіч, па лініі маці – Ганна Валасовіч, Стэфаніда Секяржыцкая, іх сем’і, стрыечныя браты і сёстры.

Дзякуючы нашчадкам родных Максіма Багдановіча захавалася шмат матэрыяльных сведчанняў жыцця паэта і яго сям’і – дакументы, фотаздымкі, лісты, асабістыя рэчы. Мастацка-дакументальная выстава  “Мая сям’я” – сумесны праект Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва – распавядае пра вялікую сям’ю вялікага Паэта.

Выстава працуе па 15 мая 2025 года.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu