Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на прэзентацыю выставы!

15 кастрычніка 2024 года а 18-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае вас на прэзентацыю мастацка-дакументальнай выставы “Мая сям’я”, прысвечанай Тыдню бацькоўскай любові.

Сям’я мела для Максіма Багдановіча выключнае значэнне. Нягледзячы на тое, што маленькі хлопчык рана страціў матулю, побач было шмат родных і блізкіх людзей: бацька Адам Ягоравіч, браты, цёткі паэта па лініі таты – Марыя Галаван, Магдаліна Гапановіч, па лініі маці – Ганна Валасовіч, Стэфаніда Секяржыцкая, іх сем’і, стрыечныя браты і сёстры.

Дзякуючы нашчадкам родных Максіма Багдановіча захавалася шмат матэрыяльных сведчанняў жыцця паэта і яго сям’і – дакументы, фотаздымкі, лісты, асабістыя рэчы. Мастацка-дакументальная выстава  “Мая сям’я” – сумесны праект Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва – распавядае пра вялікую сям’ю вялікага Паэта.

Уваход на прэзентацыю вольны.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

Тэл. +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.

Close Menu