У Беларусь завітала сапраўдная восень, а ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча працягваюцца музычныя вечары. Гэтым разам 11 кастрычніка а 19-й гадзіне адбудзецца імпрэза “Легенды восені” з удзелам ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.
У праграме прагучаць сапраўдныя шэдэўры рамантычнай музыкі:
Ф. Мендэльсон. Сімфонія соль мінор для струннага аркестра. Фінал.
А. Дворжак. Славянскі танец мі мінор.
А. Дворжак. Раманс для скрыпкі з аркестрам. Салістка – лаўрэат міжнародных конкурсаў Алеся Носава.
П. Чайкоўскі. Поры года. Лістапад.
А. Дворжак. Мелодыя для віяланчэлі і струннага аркестру. Салістка – лаўрэат міжнародных конкурсаў Юлія Ражкоўская.
Ф. Мендэльсон. Канцэрт для скрыпкі з аркестрам, 1 частка. Салістка – лаўрэат міжнародных конкурсаў Марыя Доўжык.
Восеньскія вершы беларускіх паэтаў агучыць загадчык філіяла Міхаіл Бараноўскі.
Чакаем усіх аматараў музыкі і паэзіі правесці гэты вечар разам у доме паэта. Да сустрэчы!
Квіток – 10 рублёў.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а.
Тэл. +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.