2 кастрычніка 2024 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прыняў удзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Навука ў музеі. Навука для музея”, якая праходзіла ў Варонежскім абласным літаратурным музеі імя І.С.Нікіціна і была прымеркавана да 100-годдзя музея.
Беларускі музей прадставілі намеснік дырэктара па навуковай рабоце А.А.Кузняцова і вучоны сакратар Н.В.Калядчык, якія выступілі з дакладам “Архіў пісьменніка як аснова навуковай і экспазіцыйнай работы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры” (на прыкладзе архіваў беларускіх пісьменнікаў – сёлетніх юбіляраў).
Падчас камандзіроўкі прадстаўнікі музея пазнаёміліся з дзейнасцю Варонежскага абласнога літаратурнага музея імя І.С.Нікіціна, абмяняліся прафесійным вопытам з расійскімі калегамі, умацавалі міжмузейныя сувязі дзеля далейшай актыўнай супрацы і сяброўства.