Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурны музей Петруся Броўкі

01Ці даводзілася вам бываць у цэнтры горада Мінска на вуліцы Карла Маркса? Менавіта на гэтай вуліцы ў доме пад нумарам 30, у чацвёртай кватэры, з 1951 па 1980 год жыў народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка (25.06.1905 – 24.03.1980). Сёння гэты дом, пабудаваны ў стылі мадэрн архітэктарам Генрыхам Гаем, з’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. А ў былой кватэры паэта 10 ліпеня 1980 года быў адкрыты Літаратурны музей Петруся Броўкі, які і сёння гасцінна прымае наведвальнікаў.

Літаратурны музей Петруся Броўкі зберагае духоўную і матэрыяльную спадчыну паэта. Сярод экспанатаў – рукапісы і аўтографы П.Броўкі, яго родных, сяброў і сучаснікаў, машынапісныя варыянты кніг, лісты і паштоўкі, нотныя рукапісы на словы паэта. Цікавасць таксама выклікаюць карціны, падараваныя П.Броўку, графічныя аркушы з ілюстрацыямі да яго твораў.

Экспазіцыя музея складаецца з дакументальнай і мемарыяльнай частак. Дакументальная экспазіцыя падрабязна знаёміць з жыццёвым і творчым шляхам П.Броўкі, з маляўнічымі краявідамі тых найпрыгажэйшых мясцін, дзе ён нарадзіўся і пабываў. Мемарыяльная частка – гэта бібліятэка і рабочы кабінет П.Броўкі – той інтэр’ер, дзе ўсе рэчы і мэбля стаяць на сваіх месцах, як і пры жыцці паэта.Асабістая бібліятэка П.Броўкі захоўвае творы мастацкай літаратуры ад старажытнарымскіх часоў да 1980 года. Гэта кнігі замежных аўтараў у перакладзе на беларускую або рускую мову, беларуская і руская савецкая літаратура, класічная і пасляваенная літаратура. Гэтыя кнігі выступаюць маўклівымі сведкамі таго, дзе пабываў паэт. А наведаў ён многія куточкі планеты.

І ўсё ж, для П.Броўкі самымі прыгожымі былі родныя мясціны, дзе прайшлі яго маленства і юнацкія гады, з успамінамі пра старую бярозу на бацькоўскім полі, пра ручай, з якога пастушком наталяў ён смагу, пра родную хату з духмяным смалістым водарам і, нарэшце, пра самы светлы, захаваны ў самым сэрцы вобраз – маці. Менавіта гэтыя матывы з’яўляюцца асноўнымі ў творчасці П.Броўкі. Творы паэта перакладзены на многія мовы свету.

Акрамя плённай працы на ніве беларускага слова П.Броўка прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці краіны, сустракаўся з пісьменнікамі і дзеячамі іншых нацыянальных культур, пабываў у розных кутках Еўропы і Азіі. Ён удзельнічаў у XIV сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у г. Нью-Ёрку (1959), на якой заявіў аб тым, што людзям на планеце трэба жыць у згодзе і сяброўстве, праяўляць гуманнасць, берагчы ўсё жывое на зямлі, не дапускаць узнікнення войнаў. У час Асамблеі было прынята рашэнне аб усеагульным і поўным раззбраенні пад міжнародным кантролем.

Пералік паслуг у Літаратурным музеі Петруся Броўкі

Экскурсіі па экспазіцыі музея:

  1. “Жыццёвы і творчы шлях Петруся Броўкі”
  2. “Жыцця даўгога каляіны…” (экскурсія-крыжаванка)
  3. “Жыццё складанае бясконца…” (экскурсія-віктарына для 5-11 кл., алімпіяднікаў, навучэнцаў профільных класаў, удзельнікаў літ. гурткоў)

Паслугі і кошты

Адрас:

220030, г. Мінск, вул. К.Маркса, 30
(на дамафоне націснуць “Музей”).

Тэлефон: +375 (17) 342-09-81

Электронны адрас:

museum.brovka@gmail.com

Музей працуе:
аўторак – нядзеля: 10:00 – 19:00;
панядзелак: 10:00 – 17:30.

Паведаміць аб наведванні музея інвалідамі і неабходнасці аказання ім сітуацыйнай дапамогі можна па тэл. +375 (17) 342-09-81.

Абавязкі загадчыка філіяла часова выконвае:
Дарыя Валер’еўна Карчашкіна

Кантакты ў сацыяльных сетках:

YouTube-канал: https://www.youtube.com/channel/UCCPZqEFRqUwU6vLrTJ1ENmw

Вконтактеhttps://vk.com/museum_brovka

Facebookhttps://www.facebook.com/museum.brouka

Instagramhttps://www.instagram.com/museum.brouka/

Close Menu