Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мядзельшчына

Ці ведаеце вы, што яднае заснавальніка нацыянальнай драматургіі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, святара і паэта Казіміра Сваяка, фалькларыста Адама Гурыновіча, лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы Уладзіміра Дубоўку і Максіма Танка?

Адказ на гэтае пытанне вы знойдзеце ў нашым музеі.

Запрашаем наведаць літаратурна-мастацкую часовую экспазіцыю «“Ёсць куток на зямліі…”: Мядзельшчына ў замалёўках Аксаны Аракчэевай», якая створана ў рамках музейнага праекта “Літаратурнае падарожжа”.

Плёнам адмысловай вандоўкі-пленэра Аксаны Аракчэевай па Мядзельшчыне стала серыя пастэльных замалёвак. Возера Нарач, горад Мядзел, гарадскі пасёлак Свір, вёскі Засвір, Мікольцы, Пількаўшчына, Альшэва… Імёны выбітных беларусаў ўплеценыя ў іх гісторыю. Сувязі гэтыя ў экспазіцыі адлюстроўваюць асабістыя рэчы, кнігі, эпісталярыі з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Экскурсіі праводзяцца штатнымі навуковымі супрацоўнікамі.

Close Menu