Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

28 жніўня ў нашым музеі адбылося адкрыццё выставы мастацкіх работ Генадзя Чыстага “Яблычны рай”.
З прывітальнымі словам да ўсіх гасцей і віншаваннямі да мастака выступілі намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Настасся Леанідаўна Кальцова і загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Аляксандравіч Бараноўскі.
Цёплыя словы падзякі, успаміны аб шматгадовым супрацоўніцтве і сяброўстве гучалі ў адрас генадзя Рыгоравіча ад Вольгі Гулевай, Фаіны Ваданосавай, супрацоўніц Нацыянальнай бібліятэкі Таццяны Сапегі і Таццяны Захаравай.
Рамантычны настрой для ўсіх гасцей і ўдзельнікаў імпрэзы стварылі песні ў выкананнні Алесі Сівохінай.
Дзякуем усім, хто ўчора завітаў да нас у музей.
Выстава прадоўжыцца да 25-га верасня. Сарадэчна запрашаем наведаць!

афіша_Яблычны рай

Літаратурны музей М.Б.

Паважаныя сябры!

Запрашаем на выставу мастацкіх работ Генадзя Чыстага“Яблычны рай

Імгненна праскочыла лета… І вось ужо на двары жнівень, які гэтым разам прынёс беларусам багатыя дары. У Беларусі шануюць яблыні за іх уменне не згінацца пад ветрам, вытрымліваць вясновыя халады ў пару цвіцення і за вялікі, духмяны, сакавіты ўраджай. А мастак Генадзь Чысты лічыць, што “яблык – вечны, што з яго ўсё і пачалося на гэтым свеце”…

Генадзь Рыгоравіч Чысты – член Беларускага саюза мастакоў, вядучы мастак Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся ў Мінску 5 красавіка 1947 года, скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1968 годзе. Г.Р. Чысты стварыў экспазіцыі Музея-сядзібы Францішка Багушэвіча “Кушляны”, Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах, Дома-музея Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне, Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, музея-запаведніка Янкі Купалы “Вязынка”, ажыццявіў больш за сто выставачных праектаў.

З павагай ставіцца Генадзь Рыгоравіч да творчасці Максіма Багдановіча. Мастак ствараў экспазіцыі ў мемарыяльным Доме-музеі Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі, у музеі паэта “Фальварак Ракуцёўшчына”. У актыве Генадзя Рыгоравіча грунтоўныя выставачныя праекты Літаратурнага музея Максіма Багдановіча – “Максімаў сад”, да 100-годдзя казкі М. Багдановіча “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык”, “Дзень гімназіста”, “Застаецца Памяць…”, прысвечаная Н.Б. Ватацы.

У выставачным праекце “Яблычны рай” Генадзь Чысты раскрываецца, як таленавіты жывапісец. Ён працуе ў розных жанрах – партрэт, нацюрморт, пейзаж, у розных тэхніках – акварэль, пастэль. Ёсць у мастака любімы галоўны “герой” – гэта той самы яблык, на дрэве і ў кошыку, на стале і на траве, побач з кветкамі ці жбанкамі…

Яблык, з якога ўсё і пачалося…

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца

28 жніўня 2018 года а 18-й гадзіне

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

тэл.: (017) 334 07 61, (017) 334 42 69

maksimbagdanovich@gmail.com

Яблычны рай

Close Menu