Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

«Мележ і як мастак, і як чалавек усёй сваёй існасцю быў адданы свайму народу, роднай літаратуры… Нялёгкі жыццёвы і творчы шлях прывёў пісьменніка ў вялікую літаратуру. А вялікай літаратуры заўсёды наканавана вялікае жыццё» Серафім Андраюк, беларускі літаратуразнаўца

Сёлета спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа. Нарадзіўся ён 8 лютага 1921 г. у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянская сям’і.

“Полымя” №3. Мінск, 1950.
“Полымя” №3. Мінск, 1950.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з першага курса быў прызваны ў Савецкую Армію. Летам 1940 г. удзельнічаў у далучэнні Паўночнай Букавіны да СССР. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце – на Збручы, пад Уманню, Нікалаевам, Сінелькавам, Растовам-на-Доне, Лазавой.

У чэрвені 1942 г. пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл. Жыў у Бугуруслане, потым выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 г. – у Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзе вучыўся спачатку завочна на філалагічным факультэце, а затым перайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 г. ужо у Мінску). Пасля вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса “Полымя”, у апараце ЦК КПБ. З 1966 г. – сакратар, а ў 1971-1974 гг. – намеснік старшыні праўлення СП БССР. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967-1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, членам Сусветнага Савету Міру. Член СП СССР з 1945 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, “Знак Пашаны” і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1972).

Памёр 09.08.1976 г.

Дэбютаваў у 1939 г. вершамі. Першае выступленне ў друку як празаіка адносіцца да 1943 г. (газета “Бугурусланская правда”). Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў “У завіруху” (1946), “Гарачы жнівень” (1948), “Заўсёды наперадзе” (нарыс, 1948), “Блізкае і далёкае” (1954)

Маладыя пісьменнікі ў гасцях у Якуба Коласа. Мінск, 1948-1949 (?) гг. У першым радзе сядзяць злева направа: Іван Грамовіч, Янка Брыль, Якуб Колас, Усевалад Краўчанка, Анатоль Вялюгін і Максім Лужанін. У другім радзе стаяць злева направа: Кастусь Кірэенка, Іван Мележ, Іван Шамякін, Мікола Аўрамчык,?
Маладыя пісьменнікі ў гасцях у Якуба Коласа. Мінск, 1948-1949 (?) гг.
У першым радзе сядзяць злева направа: Іван Грамовіч, Янка Брыль, Якуб Колас, Усевалад Краўчанка, Анатоль Вялюгін і Максім Лужанін. У другім радзе стаяць злева направа: Кастусь Кірэенка, Іван Мележ, Іван Шамякін, Мікола Аўрамчык,?

, “У гарах дажджы” (1957), “Што ён за чалавек” (апавяданні, аповесці, нарысы, 1961),“Жыццёвыя клопаты” (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975), “Белыя вішні і яблыні” (1976), “Першая кніга: Дзённікі, сшыткі, з запісных кніжак” (1977), раман “Мінскі напрамак” (1952, дапрацаванае выданне ў 1974), трылогію “Палеская хроніка” – “Людзі на балоце” (1962), “Подых навальніцы” (1966) і “Завеі, снежань” (няскончаны, 1978). У 1969-1971 гг. выйшаў Збор твораў у 6-ці, у 1979-1985 гг. – у 10 тамах. Творы пісьменніка перакладаліся на розныя мовы.

Напісаў п’есы “Пакуль вы маладыя” (1956 г., асобнае выданне ў 1958 г., пастаўлена ў 1957 г.), “Дні нашага нараджэння” (апублікавана і пастаўлена ў 1958), аднаактоўку “Хто прыйшоў уночы” (1959, асобнае выданне 1966).

Па раманах “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” Беларускім тэлебачаннем створаны ў 1966 г. спектакль. Беларускім тэатрам Янкі Купалы пастаўлены ў 1966 г. спектакль “Людзі на балоце”, Гомельскім абласным тэатрам – “Подых навальніцы” (1977), у 1989 г. – “Страсці эпохі” (паводле рамана “Завеі, снежань”).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі Якуба Коласа (1962) за раман “Людзі на балоце”, Ленінскай прэміі (1972) за раманы “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”, Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў “Жыццёвыя клопаты” (пасмяротна).

У музейны фонд прадметы, звязаныя з Іванам Паўлавічам, пачалі паступаць з 1988 года: фатаграфіі ад Уладзіміра Крука і Людмілы Чыгрынавай (удавы беларускага пісьменніка Івана Чыгрынава), кнігі з аўтографамі з архіваў Карласа Шэрмана, Максіма Танка, Івана Чыгрынава, Алены Васілевіч, Кандрата Крапівы, Васіля Віткі, кнігі з абменных фондаў бібліятэк і друкаваныя выданні. Асобна трэба вылучыць пішучую машынку, якая першапачаткова належала Івану Мележу, а затым — Рыгору Паўлавічу Камоска

Пішучая машынка ERIKA. На ёй Іван Мележ надрукаваў раман "Людзі на балоце".
Пішучая машынка ERIKA. На ёй Іван Мележ надрукаваў раман “Людзі на балоце”.

(1942 г.н.), жыхару г. Мінска. У свой час машынку яму перадала маці, якая працавала швачкай і атрымала яе ў якасці падарунка. Яна расказвала сыну, што на гэтай машынцы Іван Мележ надрукаваў раман «Людзі на балоце».

На сённяшні дзень у музейным фондзе ўстановы знаходзіцца 52 кнігі І.Мележа, 23 з іх з аўтографамі аўтара, 41 фатаграфія, пішучая машынка, рукапісы і некаторыя іншыя матэрыялы.

Іван Мележ — адзін з самых выдатных пісьменнікаў беларускай літаратуры, тонкі знаўца чалавечай душы, мастак-аналітык пераважна эпічнага складу. Яго творчую спадчыну склалі навелы, апавяданні, крытычныя артыкулы, дзённікі, п’есы, раманы, самым значным з якіх з’яўляецца раман “Людзі на балоце”. Менавіта ў ім, як і ва ўсёй “Палескай хроніцы”, нацыянальнае і агульначалавечае прысутнічаюць ў арганічным, высокім адзінстве, выводзячы страсці куранёўскіх жыхароў на ўзровень страсцей герояў Талстога ці Шэкспіра. Так, прыжыццёвы класік, Іван Мележ унёс надзвычай каштоўны мастацкі ўклад у беларускую літаратуру, прыцягнуўшы ўвагу чытача да нацыянальнага жыцця, яго самабытнасці і непаўторнасці, шырока разгарнуўшы яго моц і глыбіню.

 

Рак М.П.,

малодшы навуковы супрацоўнік

аддзела ўліку, навуковай апроцоўкі і захоўвання фондаў

[TS_VCSC_Lightbox_Gallery content_images=”4138,4139,4140,4141,4142,4143,4144,4145,4146,4147,4148,4149,4150,4151,4152,4153,4154,4155,4156,4157,4158,4159,4160,4161,4164,4165,4166,4167,4168,4169,4170″ content_images_size=”full” lightbox_size=”full” content_images_titles=”Іван Мележ “Мінскі напрамак”. Мн. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры. 1952. На тытульным лісце дароўны надпіс аўтара К.Крапіве: “Кандрату Кандратавічу Крапіве -/ як знак даўняй і вялікай павагі/ Тв. Мележ/ 7.7.53г.”. З архіва К.Крапівы,Іван Мележ “Мінскі напрамак”. Мн. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры. 1952. На тытульным лісце дароўны надпіс аўтара К.Крапіве: “Кандрату Кандратавічу Крапіве -/ як знак даўняй і вялікай павагі/ Тв. Мележ/ 7.7.53г.”. З архіва К.Крапівы,Іван Мележ “Блізкае і далёкае”. Мн. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры. 1954. На тытульным лісце дароўны надпіс аўтара Алене Васілевіч: “Працалюбівай работніцы і/ сялянцы таленавітай жанчыне/ Алене Сямёнаўне Васілевіч/ з вялікай павагай/ Ів.Мележ/ 4.3.557./ Мінск”. З архіва А.Васілевіч,Іван Мележ “Блізкае і далёкае”. Мн. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры. 1954. На тытульным лісце дароўны надпіс аўтара Алене Васілевіч: “Працалюбівай работніцы і/ сялянцы таленавітай жанчыне/ Алене Сямёнаўне Васілевіч/ з вялікай павагай/ Ів.Мележ/ 4.3.557./ Мінск”. З архіва А.Васілевіч,Іван Мележ “У гарах дажджы”. Мн. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры. 1957. На тытульным лісце дароўны надпіс аўтара А.Есакову: “Дарагому Сашэ/ Есакову які сказаў/ что за моладзь трэба/ змагацца!/ Ад сэрца -/ Іван Мележ/ 1.Х.57г./ Мінск”. З архіва А.Есакова,Іван Мележ “У гарах дажджы”. Мн. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры. 1957. На тытульным лісце дароўны надпіс аўтара А.Есакову: “Дарагому Сашэ/ Есакову які сказаў/ что за моладзь трэба/ змагацца!/ Ад сэрца -/ Іван Мележ/ 1.Х.57г./ Мінск”. З архіва А.Есакова,Іван Мележ “Людзі на балоце”. Раман. З палескай хронікі. Мн. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. 1962. На тытульным лісце дароўны надпіс аўтара В.Вітку: “Цімафею Васільевічу Крысько/ дарагому Васілю Вітку -/ з даўняй нязменнай/ павагай і ўдзячнасцю/ з самымі добрымі пажадан-/нямі ў жыцці -/твой Мележ/ 14.5.62г./ Мінск”. З архіва В.Віткі,Іван Мележ “Людзі на балоце”. Раман. З палескай хронікі. Мн. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. 1962. На тытульным лісце дароўны надпіс аўтара В.Вітку: “Цімафею Васільевічу Крысько/ дарагому Васілю Вітку-/ з даўняй нязменнай/ павагай і ўдзячнасцю/ з самымі добрымі пажадан-/нямі ў жыцці -/твой Мележ/ 14.5.62г./ Мінск”. З архіва В.Віткі,Іван Мележ. В. Глінішча. 1960-я гг. Фота Ул.Крука. На фота надпіс: “Дарагому/ Уладзіміру/ Круку на ўспамін/ пра бярозу якая/ на здымку і пра/ нашу паездку/ да людзей на балоце./ Іван Мележ/ 27.VIII.1968 г.”. З архіва Ул. Крука,Маладыя пісьменнікі ў гасцях у Якуба Коласа. Мінск. 1948-1949 (?) гг. У першым радзе сядзяць злева направа: Іван Грамовіч; Янка Брыль; Якуб Колас; Усевалад Краўчанка; Анатоль Вялюгін і Максім Лужанін. У другім радзе стаяць злева направа: Кастусь Кірэенка; Іван Мележ; Іван Шамякін; Мікола Аўрамчык; ?.,Іван Мележ. БССР. 1950-я гг. ,Савецкія пiсьменнiкi i дзеячы культуры ў даліне Арарата. АССР. 1960-я. Першы злева – Іван Мележ; восьмы злева – Янка Брыль; трэці справа – Іван Шамякін. З архіва В.Быкава,Беларускія пісьменнікі. 1960-я. У першым радзе першы злева – Іван Шамякін; другі – Міхась Клімковіч; трэці – Янка Маўр; чацвёрты – Пятрусь Броўка; першы справа – Янка Брыль. У другім радзе: трэці злева – Аляксей Кулакоўскі; пяты – Тарас Хадкевіч; сёмы – Макар Паслядовіч; першы справа – Іван Мележ. У трэці радзе першы справа – Павел Кавалёў. У апошнім радзе трэці злева – Максім Лужанін.,Першае знаёмства Васіля Быкава з Іванам Мележам на пленуме Саюза пісьменнікаў БССР. Мінск. 1968. Фота Ул.Крука. З архіва Ул.Крука,Мележ Іван (злева) з бацькам Паўлам Фёдаравічам. В.Глінішча. 1968. Фота Ул.Крука. З архіва Ул.Крука,Іван Мележ. Палессе. 1968. Фота Ул. Крука. З архіва Ул. Крука,Чыгрынаў Іван з беларускімі пісьменнікамі. БССР. 1970-я. Злева направа: Іван Чыгрынаў; Іван Шамякін; Павел Кавалёў (?); невядомая асоба; Анатоль Вярцінскі; Пятрусь Броўка; Пімен Панчанка; Анатоль Грачанікаў; Іван Мележ; Кандрат Крапіва. З архіва І.Чыгрынава,Мележ Іван сярод выбаршчыкаў Петрыкаўшчыны. Петрыкаў. 1974. Фота Ул.Крука. З архіва Ул.Крука,Іван Мележ. В.Глінішча. Фота Ул.Крука. З архіва Ул.Крука,Іван Мележ са школьнікамі падчас прыняцця пісьменніка ў ганаровыя піянеры. 1982. Фота Ул. Крука. З архіва Ул. Крука,Ліст Івана Мележа да Васіля Быкава. Мінск. 1962. 2 л. З архіва В.Быкава,Ліст Івана Мележа да Васіля Быкава. Мінск. 1962. 2 л. З архіва В.Быкава,Я.М.Ціхановіч. “З кніг Барыса Сачанкі“. Мінск. 1983. На адваротным баку на прыклееным кавалку паперы аўтограф Яўгена Ціхановіча да Барыса Сачанкі: “Партрэт Вашага любімага/ пісьменніка Івана Мележа/ на Палессе – награвіраваў/ вельмі стары/ Яўген/ Ціхановіч/ 18.05.94/ сухая іголка/ С4/ 34-93-46” – і штамп мастака. З архіва Б.Сачанкі,Я.М.Ціхановіч. “З кніг Барыса Сачанкі“. Мінск. 1983. На адваротным баку на прыклееным кавалку паперы аўтограф Яўгена Ціхановіча да Барыса Сачанкі: “Партрэт Вашага любімага/ пісьменніка Івана Мележа/ на Палессе – награвіраваў/ вельмі стары/ Яўген/ Ціхановіч/ 18.05.94/ сухая іголка/ С4/ 34-93-46” – і штамп мастака. З архіва Б.Сачанкі,“Полымя” №3. Мінск. 1950.,Іван Мележ “У завіруху”. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Мн. 1946.,Іван Мележ “Гарачы жнівень”. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Мн. 1948.,Іван Мележ “Заўсёды наперадзе”. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Мн. 1948.,Іван Мележ “Дні нараджэння. Хто прыйшоў уночы”. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Мн. 1959.,Іван Мележ “Подых навальніцы”. Беларусь. Мн. 1966. З архіва В.Віткі,Іван Мележ “Жыццёвыя клопаты”. Мастацкая літаратура. Мн. 1975. З архіва М.Хайноўскай” content_style=”Grid” trigger_grayscale=”false” fullwidth=”false” breakouts=”6″ data_grid_breaks=”240,480,720,960″ data_grid_space=”2″ data_grid_order=”false” data_grid_shuffle=”false” data_grid_limit=”0″ animation_in=”ts-viewport-css-flipInX” css3animations_in=”Flip In X” animation_out=”ts-viewport-css-slideOutDown” css3animations_out=”Slide Out Down” flex_animation=”slide” animation_mobile=”false” auto_height=”true” page_rtl=”false” flex_breaks_thumbs=”200,400,600,800,1000,1200,1400,1600,1800″ flex_breaks_single=”240,480,720,960,1280,1600,1980″ number_images=”1″ flex_margin=”0″ auto_play=”false” show_playpause=”true” show_bar=”true” bar_color=”#dd3333″ show_speed=”5000″ stop_hover=”true” show_navigation=”true” dot_navigation=”true” flex_border_width=”5″ flex_border_color=”#ffffff” flex_background=”#ffffff” filters_toggle=”Toggle Filter” filters_showall=”Show All” filters_available=”Available Groups” filters_selected=”Filtered Groups” filters_nogroups=”No Groups” lightbox_pageload=”false” thumbnail_position=”bottom” thumbnail_height=”100″ lightbox_effect=”random” lightbox_autooption=”false” lightbox_autoplay=”false” lightbox_speed=”5000″ lightbox_backlight=”auto” lightbox_backlight_color=”#ffffff” lightbox_social=”true” flex_tooltipthumbs=”false” slice_tooltipthumbs=”none” tooltipster_position=”ts-simptip-position-top” tooltipster_offsetx=”0″ tooltipster_offsety=”0″ margin_top=”0″ margin_bottom=”0″][/TS_VCSC_Lightbox_Gallery]
Close Menu