Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Выцінанка. афіша

З 01.03.2019 па 29.04. 2019 ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры дзейнічае экспазіцыя выцінанкі “Зазвінелі жаўронкаў свірэлі”, якая прадстаўлена работамі членаў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Валянціны Слюнчанка, Вольгі Налівайка, Галіны Жураўлёвай, Валянціны Паздняковай.

Выцінанка з’яўляецца адным з відаў народнага мастацтва, часткай нацыянальнай мастацкай культуры Беларусі.

У экспазіцыі прадстаўлены ўсе формы папяровай выразкі – ад арнаментальнай-дэкаратыўных “фіранак” і “карунак” да складаных кампазіцый сюжэтна-тэматычнага характару з глыбокім філасофскім падтэкстам, спалучэнні выцінанкі і сілуэту, выцінанкі-выбіванкі.

Тэматычна работы адлюстроўваюць традыцыйныя беларускія веснавыя святы: Масленка, Гуканне вясны, Вялікдзень, Юр’я.

Майстры Беларускага саюза майстроў народнай творчасці ў рамках экспанавання выстаўкі запрашаюць на майстар-класы па выцінанцы, якія будуць праводзіцца па меры збору груп (да 15 чалавек).

Кошт білетаў на прагляд экспазіцыі: навучэнцы, студэнты – 1,50 руб., дарослыя – 3,00 руб., удзел у майстар-класе з аглядам выстаўкі “Зазвінелі жаўронкаў свірэлі” – 3,00 руб.

Экспазіцыя (майста-клас) працуе:

панядзелак, аўторак; чацвер – субота – з 9.30 да 17.30

серада – з 9.30 да 19.00

выхадны – нядзеля і святочныя дні

Тэлефон для даведак: 334-56-21.

 

Апошнія навіны