Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Выстава “Горад – гэта мастацтва”

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча 11 верасня, да Дня горада Мінска, адкрылася мастацка-дакументальная выстава “Горад – гэта мастацтва”, прысвечаная выдатнаму архітэктару, мастаку, пісьменніку і творчай асобе Леаніду Левіну.

У адзіным прыжыццёвым зборніку Максіма Багдановіча “Вянок” ёсць нізка вершаў “Места”, прысвечаных гораду. Фактычна Максім Багдановіч з’яўляецца першым у беларускай літаратуры паэтам-урбаністам. Як вядома, музей паэта знаходзіцца ў Траецкім прадмесці, у будынку – помніку гарадской архітэктуры XIX стагоддзя, што быў рэканструіраваны групай архітэктараў (сярод іх быў і Леанід Левін), якія ўзнаўлялі архітэктурнае аблічча гістарычнага цэнтра Мінска ў 1980-я гады. Леанід Левін пакінуў шмат прысвячэнняў гораду ў архітэктурных аб’ектах. Архітэктар лічыў, што горад падуладны модзе, як любы від мастацтва. Адсюль і назва выставы “Горад – гэта мастацтва”.

Выстава была арганізавана сумесна з “Творчай майстэрняй архітэктара Левіна Л.М.”, якой кіруе яго дачка, Галіна Левіна, таксама таленавіты архітэктар. Усе прадметы, прадстаўленыя на выставе, – з архіва Леаніда Левіна, многія рэчы выстаўляюцца ўпершыню. На выставе можна пазнаёміцца з  мастацкімі працамі архітэктара, прысвечаных гораду Мінску, на якіх ён паўстае як нетыповы для савецкага часу мастак-урбаніст

Першую экскурсію па выставе правяла Галіна Леанідаўна Левіна. Перад гасцямі імпрэзы выступілі сябры Леаніда Левіна: вядомыя архітэктары Сяргей Багласаў, Міхаіл Гаўхфельд, Армэн Сардараў. Кожнаму з іх было што сказаць пра свайго выбітнага калегу.

Напрыканцы імпрэзы наведвальнікі выставы мелі магчымасць паглядзець дакументальны фільм “Маналог. Леанід Левін”, падрыхтаваны Белвідэацэнтрам. Прадзюсар фільма – Юрый Ігруша, сябар Леаніда Левіна.

Выстава будзе працаваць па 10 кастрычніка 2019 года.

СМІ пра выставу (сюжэт АНТ): https://ont.by/news/neizvestnye-proekty-arhitektora-leonida-levina-predstavyat-v-muzee-maksima-bogdanovicha

IMG-67c286b84e3eb5ef0459cdccf75476d1-V
Дачка Леаніда Левіна Галіна Левіна

IMG-54a4b5a7b3a84b1a23783b0fc7432663-V IMG-113d3aa6d3dc0ea85d7f1005fba4f929-V IMG-c3cdfcebecd108dd1e2b256711241fab-V

IMG-c9854101c5b61767744885f89a09da32-V

Close Menu