Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

21 верасня 2019 года ў філіяле “Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” прайшло літаратурна-музычнае свята “Восень у Завоссі”.

З прывітальным словам да гасцей звярнулася намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры  Н.Л. Кальцова.

Адкрыў мерапрыемства паэт, празаік, перакладчык, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп, які зачытаў баладу, прысвечаную Адаму Міцкевічу.

У канцэртнай праграме прынялі ўдзел Арт-студыя “Niespodzianka”, гурт “BY CRY”, этна-гурт “VuRaj” і спеўны сход, капэла “Колісьнія”, школа гістарычнага танца “Капітэль”.

З паэтычным  словам  выступілі  паэты  клуба   “Літаратурная  правінцыя” (ДУК “Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”).

На “Бібліятэчным падворку” ДУК “Баранавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” можна было пабачыць фотагалерэю “Па сцяжынках роднага краю”, выставу творчых работ супрацоўнікаў бібліятэчнай сістэмы Баранавіцкага раёна “Бібліятэка – тэрыторыя для ўсіх”, кніжную выставу “Палёт на крылах таленту”, а таксама выставу творчых работ карыстальнікаў бібліятэкі, натхнёных творчасцю А.Міцкевіча, “Дакраніся да спадчыны класіка”.

Падчас мерапрыемства сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Валянціна Слюнчанка падарыла музею партрэт Адама Міцкевіча ў тэхніцы выцінанка.

Свята адбылося, нягледзячы на надвор’е. У такой цудоўнай кампаніі на надвор’е нават не зважаеш.

Дзякуй усім, хто быў разам з намі!

инстагр

IMG_20190921_145211 IMG_20190921_145422 завоссе2 завоссе1

20190921_155533 20190921_153329 20190921_143755 20190921_143743

20190921_163853

Апошнія навіны