Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…”

C__fakepath_ЛОГ

ПРЭС-РЭЛІЗ

прэзентацыі часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі

“Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…”

KP_010735_014

10 чэрвеня 2019 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай  экспазіцыі  “Васіль Быкаў. Пункціры жыцця”.

Часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…”, прымеркавана да 95-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Не адно пакаленне выхоўвалася на творах Васіля Быкава. І сёння цікавасць да асобы пісьменніка не змяншаецца. Да творчасці пісьменніка звярталіся і звяртаюцца літаратуразнаўцы, мастакі, кінадраматургі, рэжысёры. З’яўляюцца новыя кінастужкі па творах Васіля Быкава.

Часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…” раскрывае старонкі жыцця Васіля Быкава праз аўтографы на кнігах, якія пісьменнік дарыў сябрам, калегам, знаёмым: Марыі  Хайноўскай, Лідзіі Арабей, Аляксею Карпюку, Валянціну Тарасу, Алесю Адамовічу, Рыгору Барадуліну, Генадзю Бураўкіну, Івану Чыгрынаву і інш. на працягу свайго жыцця. Будуць прадстаўлены фотаздымкі, лісты і паштоўкі з архіва Васіля Быкава, які захоўваецца ў фондах музея.

 

Дата правядзення:  10.06.2019   17.00

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(М. Багдановіча, 13)

Кантактны тэлефон: (017) 334-44-47 ; (017) 334-56-21

Васіль Быкаў

Close Menu