Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Увага! Конкурс! Слаўная кампанія: рэANIMAцыя

Такога конкурса яшчэ не было! «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя» — першы ў нашай гісторыі літаратурны конкурс, які праводзіцца пад патранатам арганізатараў

 

31 ліпеня — апошні дзень прыёму заявак ад удзельнікаў ІІ тура конкурса біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя. Нагадваем, што конкурс праводзіцца кафедрай тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ і рэдакцыяй часопіса «Маладосць» пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага інстытута адукацыі.

З умовамі ва ўсіх падрабязнасцях знаёміць Палажэнне аб Конкурсе, размешчанае на сайтах арганізатараў. Выкладаем тут найбольш важныя пазіцыі: жанр — дакументальна-мастацкі, аб’ём — ад 40 да 80 тысяч знакаў (з прабеламі), форма — свабодная (эсэ, жыціе, літаратурная біяграфія, белетрызаваны біяграфічны нарыс, эпісталярная публіцыстыка, літаратурны партрэт, псеўдааўтабіяграфія, стылізаваныя мемуары, гістарычная аповесць і інш.), з арыентацыяй на займальнасць і чытацкія густы патэнцыяльнай адраснай аўдыторыі (вучні старшых класаў, студэнты і ўсе, хто цікавіцца гісторыяй роднай літаратуры).

Узрост удзельнікаў неабмежаваны, заяўкі з аднолькавай сімпатыяй прымаюцца і ад школьнікаў, і ад пенсіянераў, і ад студэнтаў, і ад выкладчыкаў, ад літаратараў-прафесіяналаў і пачаткоўцаў-аматараў, захопленых жыццём той ці іншай асобы са спісу (спіс з 13 персон прыкладаецца да Палажэння).

Конкурс праводзіцца ў тры этапы:

І — прыём заявак ад удзельнікаў  (22 красавіка — 31 ліпеня 2019 года, форма заяўкі — Дадатак 2 да Палажэння);

ІІ — прыём тэкстаў (1 мая — 31 кастрычніка 2019 года);

ІІІ — праца журы па вызначэнні пераможцаў (1 лістапада — 27 снежня 2019 года).

 

 

 

Важна! У конкурсе могуць удзельнічаць і лаўрэаты І тура (выбраўшы ў якасці героя новую асобу са спісу), і тыя, хто ў І туры не набраў патрэбнай колькасці балаў ад членаў журы або, падаўшы заяўку, не даслаў твор на разгляд, не паспеўшы яго завяршыць па нейкіх прычынах, — апошнія могуць дапрацоўваць і ўдасканальваць працу І тура. У абодвух выпадках новая падача заяўкі абавязковая.

Як і ў І туры, удзельнікам конкурса высылаюцца «ключы» — спіс крыніц у дапамогу. Акрамя таго, у часопісе «Маладосць» штомесяц друкуюцца артыкулы ў падтрымку конкурса, якія дапамагаюць удзельнікам арыентавацца ў кірунках і фактах і засцерагаюць іх ад памылак. Кожны ўдзельнік конкурса мае права ў любы час звярнуцца да арганізатараў па любую дапамогу, якая толькі можа спатрэбіцца пры пошуку інфармацыі і яе інтэрпрэтацыі, або з мэтай кансультацыі ці папярэдняга прачытання твора.

Заяўкі і творы прымаюцца на адрас vdsd@tut.by. Пераможцамі конкурсу будуць лічыцца аўтары чатырох найлепшых тэкстаў, адабраных журы. Не выключана, што калегіяльна члены журы, як і ў І туры, прымуць рашэнне узнагародзіць большую колькасць удзельнікаў. Узнагароджванне адбудзецца падчас урачыстай цырымоніі. Пераможцы атрымаюць дыпломы, падарункі і грашовыя прэміі. Лепшыя творы будуць надрукаваны на старонках часопіса «Маладосць».

 

Close Menu