Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У сэрцы з Радзімай

1 лiпеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё літаратурна-дакументальнай экспазiцыi “У сэрцы з Радзімай”, прысвечанай літаратурнай спадчыне беларускага замежжа ў рамках праекта “Збіраем гісторыю беларускай літаратуры разам”.

Экспазіцыя дэманструе перыядычны друк беларускага замежжа ў ХХ ст. (лiтаратурна-грамадскiя, гумарыстычныя, студэнцкiя, царкоўна-рэлiгiйныя газеты i часопiсы, паштоўкі), а таксама кнiжныя выданнi па гісторыі стварэння беларускіх дыяспар, творы сучасных пісьменнікаў і паэтаў беларускага замежжа, арганiзацыi, што каардынуюць i падтрымлiваюць культурную i грамадскую дзейнасць беларусаў за мяжой.

На экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, з Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, з прыватнага архіва М.М.Міцкевіч.

Мерапрымства прымеркавана да V Пасяджэння Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь з удзелам прадстаўнікоў беларускіх дыяспар – Арменія, Германія, Ізраіль, Іспанія, Італія і інш. У адкрыцці экспазіцыі прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнага драматычнага тэатра iмя Янкі Купалы П.Латушка, дырэктар Рэспублiканскага цэнтра нацыянальных культур В.Антоненка, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай і выдавецкай дзейнасці А.Суша, старшыня Беларускага таварыства па сувязях з суайчыннiкамi за мяжой “Радзiма” М.Дубянок, старшыня Беларускага фонду культуры Т.Стружэцкі, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Н.Гардзіенка, М.Міцкевіч, унучка Я.Коласа і інш.

Усе выступоўцы адзначылі, што створаная экспазіцыя мае вялікае значэнне як для беларусаў замежжа, так і для ўсіх нас.

Прыемнасцю на імпрэзе стаў падарунак ад кіраўніка таварыства беларускай культуры г. Тыраспаля спадарыні Тамары Ломцевай, якая перадала музею супольна выдадзеную кнігу “Беларуская старонка” да 20-годдзя стварэння таварыства. У гэты зборнік увайшлі выбраныя творы Валянціны Пілецкай, Наталлі Сож, Веры Сугак, асобныя старонкі, прысвечаны дзіцячым творам.

 

Close Menu