Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

7 лютага 2019 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў межах XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу прайшла прэзентацыя кнігі “М.Горький и А.Богданович: дружба, рожденная на берегах Волги”, якая стала вынікам плённай працы навукоўцаў і музейных супрацоўнікаў Беларусі і Расіі. Кніга выдадзена пры інфармацыйнай і фінансавай падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

У прэзентацыі ўнікальнага выдання прынялі ўдзел – Георгій Прахін, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” (Масква), Міхаіл Рыбакоў, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Мікола Трус, дактарант Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Полымя”, Юрый Іваноў, пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса “Раман-газета” (Масква), Міхась Бараноўскі, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Ірына Мышкавец, вядучы навуковы супрацоўнік музея.




Апошнія навіны