Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Пра Ажэшку без пафасу: як пра чалавека, а не бронзавы бюст.

26 чэрвеня 2019 г. а 18-й Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Святлана Воцінава запрашаюць на чацвёртую сустрэчу з цыкла адкрытых лекцый “Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі”.

Кожную сераду на працягу чэрвеня і ліпеня Святлана Воцінава, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”, даследчыца жыцця і творчасці Элізы Ажэшкі, запрашае на свае лекцыі ўсіх зацікаўленых. Кожная лекцыя прысвечана пэўнаму перыяду жыцця беларускай польскамоўнай пісьменніцы, грамадскай дзяячцы і педагога эпохі пазітывізму.

26-га чэрвеня а 18-й – лекцыя чацвёртая: “Бізнес-пані”.

24 ліпеня 1879 года Эліза Ажэшка атрымлівае пасведчанне аб адкрыцці ў Вільні кнігарні з правам гандлю кніжкамі на ўсіх мовах, акрамя яўрэйскай, і бібліятэкі з правам трымання ў ёй кніжак на ўсіх мовах, акрамя польскай. Чым была кнігарня ў тагачасным разуменні слова і з’явы? Прынамсі, у Элізы Ажэшка і суполкі? Кніжная крама, чытальная зала, бібліятэка, рэдакцыя і выдавецтва – пяць у адным. Пані Эліза працавала як заснавальнік, дырэктар, рэдактар, выдавец, маркетолаг і рэкламны агент адначасова, і ўсё гэта – не выязджаючы з Гродна. Справаздачы ад партнёраў у Вільні яна атрымлівала кожны тыдзень і раз на месяц – фінансавыя падрабязнасці. Трохі непакоілі яе гэтыя партнёры – «адзін экстрафлегматычны, другі ультрахалерычны, адзін паўзе як чарапаха, другі нясецца, як лакаматыў»

  • Першы бізнес – “на словах”: фабрыка рукавічак.
  • Нешта трэцяе паміж “Ісусам Хрыстом” і “Ізабэлай Іспанскай”.
  • Канкурэнт Завадскі “рве сабе з галавы валасы”.
  • Argus, Bodziec, Cerber, Dzwonek – A, B, C, D?

Пра акалічнасці існавання ў Вільні кнігарні “Эліза Ажэшка і С-ка”: краўдфандынг і “партызанскі маркетынг” ХІХ стагоддзя.

Кошт: 3 рублі.

Калі: 12 чэрвеня 2019 г. а 18-й гадзіне.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).

Даведкі па тэл.: (17) 334 56 21

 

Звярніце ўвагу! Наступная, 5-я лекцыя адбудзецца 10 ліпеня.

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (3)

Апошнія навіны