Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Цыкл адкрытых лекцый “Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі”

10 ліпеня 2019 г. а 18-й гадзіне  ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца пятая з цыкла адкрытых лекцый галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць”, даследчыцы Святланы Воцінавай “Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі” – “Ажынавая зіма”.

“Вечары тут часта цёплыя і ціхія, але нават калі шумяць у шэрай прасторы цёмныя галовы дрэў, то хмаркі, што прабягаюць над імі, вельмі ахвотна, ледзь толькі засланіўшы, зноў адкрываюць цэлыя зграйкі зор. У паветры ліпеньскага вечара нараджаецца нешта некае: не сотні і не тысячы, але мільёны, а мо і мільярды найпрыгажэйшых істот, празрыстых як шкло і белых як снег, аднолькава трапяткіх у палёце і стане спакою, вылятаюць з вады невысока, на некалькі локцяў, узвіваюцца над яе паверхняй і некалькі гадзін запар ладзяць у паветры свае гульні, з якіх у бязмежнай колькасці нараджаюцца жыцці і якія завяршаюцца такой жа бязмежнай колькасцю смерцяў. Вада паступова пакрыецца мноствам нежывых цельцаў тых, хто ахвяраваў сабою дзеля будучыні, не прамінуўшы пакінуць спадчыну, а здавацца будзе, што на высакародную паціну Нёманскай гладзі пасярод ліпеня выпаў снег.”

  • Над Нёманам і “Над Нёманам”.
  • Што схавана ў міжрадкоўі “Нізін”.
  • Пра “дамскую литературную стряпню, из которой хлеба не испечь и шубы не скроить” – і жаночую мужнасць.
  • І Талстыя, і Ажэшкі: плячо ў плячо, сэрца ў сэрца.

Што павінна быць у творы, каб ён калі-небудзь стаў класікай? Што павінен сказаць пісьменнік, каб сказанае засталося? Як ён гэта павінен зрабіць?

 

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (2)

Close Menu