Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Літаратурны музей Максіма Багдановіча цягам чэрвеня ладзіў шэраг імпрэз, прысвечаных узаемадачыненням такіх розных сфер, як спорт і літаратура. 26 чэрвеня адбудзецца заключная вечарына, на якой сучасныя беларускія літаратары раскажуць пра свае спартовыя захапленні і пазнаёмяць прысутных са сваёй творчасцю.
Сярод удзельнікаў: Навум Гальпяровіч, Таццяна Нядбай, Таццяна Будовіч-Барадуля, Міхал Бараноўскі, Людміла Хейдарава.
Чакаем вас 26 чэрвеня. Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваходны вольны.
Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7А – Траецкае прадмесце).
Тэлефоны для даведак: 334-07-61, 334-42-69.
Спасылка на мерапрыемства Facebook:

https://www.facebook.com/events/467901243781212/

26-06-2019 maliunak

Апошнія навіны