Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Стартаваў сумесны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” (2019-2023)

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве па ажыццяўленні сумеснага доўгатэрміновага праекта (2019-2023 гг.) «На хвалі часу, у плыні жыцця», прымеркаванага да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання «Маладняк» (1923–1928), з мэтай папулярызацыі фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва праз шырокае асвятленне ў перыядычных выданнях Выдавецкага дома “Звязда”, у прыватнасці ў часопісе “Маладосць”; прэзентацыі часовых экспазіцый, віртуальных выстаў; арганізацыі і правядзення сумесных культурных мерапрыемстваў; садзейнічання ў правядзенні сумесных даследаванняў па праблемах нацыянальнай літаратуры ў гістарычным кантэксце па азначанай тэме; арганізацыі і правядзення сумесных канферэнцый, семінараў, дзелавых сустрэч, круглых сталоў і іншых культурных мерапрыемстваў.

Афіша Маладняк

Close Menu