Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanPolishRussian

13 лістапада ў 18.30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла прэзентацыя зборніка Вернэра Аспенстрэма “Літанне” ў перакладзе Алесі Башарымавай.

Вернэр Аспенстрэм (1918-1997) – адзін з выбітных шведскіх паэтаў ХХ ст. Яго творы ставяць у шэраг з творчасцю шведскіх нобелеўскіх лаўрэатаў Тумаса Транстромера і Хары Марцінсана.

Ён быў сябрам Шведскай акадэміі, адзначаны многімі літаратурнымі прэміямі, а ў 1999 годзе ў Швецыі была заснаваная прэмія імя Аспенстрэма.

Вершы Аспенстрэма паказваюць шматслойнасць жыцця. Аўтар прыводзіць нечаканыя і трапныя вобразы, схіляе чытача да назірання і роздумаў, захапляецца прыродай і краявідамі дзяцінства.

Алеся Башарымава, дзякуючы якой вершы Аспенстрэма гучаць сёння па-беларуску, вядомая і іншымі сваімі перакладамі шведскай літаратуры: паэзіі Дана Андэрсана, Эдыт СёдэргранТумаса Транстромера, аповесцей Тувэ Янсан пра мумітроляў, шэрагу шведскіх кніг-карцінак ды народных казак.

Апроч самой перакладчыцы ў імпрэзе прынялі ўдзел перакладчыкі Ігар Кулікоў (рэдактар зборніка “Літанія”), Андрэй Хадановіч, Лявон Баршчэўскі і Наталля Паваляева.

Апошнія навіны