Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

УВАГА! (1)

gbl_logo

ПРЭС-РЭЛІЗ

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ кнігі

“СЯРГЕЙ ПАЛУЯН. СЛЕД, ВЕЧНА ЖЫВЫ”

Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследванні

(2018, выд-ва “Кнігазбор”)

FKRoedOpWbo

10 красавіка а 18-й у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя кнiгi “Сяргей Палуян. След, вечна жывы”.

Усім зацікаўленым прадставяць кнігу яе ўкладальнікі доктар філалагічных навук, прафесар БДУ Вячаслаў Пятровіч Рагойша і кандыдат філалагічных навук, дацэнт БДУ Таццяна Вячаславаўна Кабржыцкая.

Аснову выдання складае творчая спадчына самабытнага публіцыста, крытыка, празаіка і паэта Сяргея Палуяна (1891–1910), рупліва адшуканая даследчыкамі ва ўкраінскай і беларускай перыёдыцы. У кнізе ўпершыню найбольш поўна прадстаўлены ўспаміны пра пісьменніка, яго родных і знаёмых, мастацкія творы, прысвечаныя яму, матэрыялы пра радаслоўе Палуянаў. Укладальнікі кнігі ставяць Сяргея Палуяна поруч з Янкам Купалам, Максімам Багдановічам, Вацлавам Ластоўскім, рашуча і доказна ўпісваюць яго асобу ў панараму гісторыка-філасофскіх, эстэтыка-культурных характарыстык беларускага Адраджэння пачатку ХХ ст.

У мерапрыемстве прымуць удзел: пісьменнікі Барыс Пятровіч, Віктар Шніп, Якаў Анапрэенка, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава і адказны сакратар часопіса “Полымя” Юлія Алейчанка, загадчык навукова-асветніцкага аддзела Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Юлія Мацук і вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава, кампазітар, аўтар “Элегіі памяці Сяргея Палуяна” Валерый Жывалеўскі. На вечары прагучаць вітальныя словы прысутным ад роднай пляменніцы Сяргея Палуяна Зінаіды Дзярабінай. На працягу вечара прагучаць творы Сяргея Палуяна і прысвячэнні яму Янкі Купалы, Максіма Багдановіча і інш. у мастацкім выкананні рэжысёра і акцёра Беларускага радыё Алега Вінярскага.

Уваход вольны.

Месца праыядзення: Дзяржаўны музей гісторыі белрускай літаратуры

вул. М. Багдановіча, 13

Кантактны тэлефон: (17) 334 56 21

Свірыдовіч (17) 334 56 21

Апошнія навіны