Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак» пры падтрымцы культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» запрашае ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча 16 мая  на ўрачыстую прэзентацыю кнігі Старшыні Праўлення Фонда Андрэя Шула-Сянчэўскага «Сцягі княскага роду Радзівілаў XVI-XX стагоддзяў».

У праграме вечарыны:

  • гісторыя стварэння кнігі,
  • аўтограф-сэсія,
  • музычны госць – Алесь Чумакоў.

 

Гэтая кніга з’яўляецца першай спробай сабраць у адно спадчыну сцягі княскага роду Радзівілаў, створаныя ў перыяд з 16-га па 20-е стагоддзі.

Аўтар правёў маштабную работу і прааналізаваў архіўныя інвентарныя вопісы і рэдкія выявы, што захоўваюцца сёння ў Швецыі, Польшчы, Украіне, Літоўскай Рэспубліцы і звычайна недаступныя для большасці зацікаўленых.

Кніга ўтрымлівае тры дзясяткі картак, на якіх змешчаныя аўтэнтычныя выявы сцягоў, а таксама аўтарскія рэканструкцыі з падрабязнай атрыбутацыяй, якія друкуюцца ўпершыню.

 

Ужо зараз на падставе распрацовак аўтара ў Нацыянальным гісторыка-культурным запаведніку “Нясвіж” была адноўленая сістэма сцягоў Радзівілаў, пачынаючы з 18-га стагоддзя, якая плануецца да далейшага ўключэння ў пастаянную экспазіцыю Нясвіжскага замка.

 

Месца прэзентацыі выбрана невыпадкова. У самым пачатку кнігі аўтар змясціў геральдычны панегірык на княскі герб роду Радзівілаў – аўтарскі твор у даўно забытым літаратурным жанры. Гэты жанр — мёртвы ўжо каля сотні гадоў як – ажыў у кнізе ізноў, падобна санэтам у «Вянку» Багдановіча.

Да сустрэчы ў музэі!

 

Калі: 16.05.2019

Пачатак а 19-й

 

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча,

г. Мінск, вул. М.Багдановіча, д. 7а

Пачатак а 19-й.

Уваход вольны.

 

https://vk.com/event181805148

https://www.facebook.com/events/432289090667241/

 

 

59994385_356434264982396_2189651593962455040_n

 

 

Апошнія навіны