Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

gbl_logo

ПРЭС-РЭЛІЗ

      ПРЭЗЕНТАЦЫЯ кнігі АЛЕНЫ МАСЛА

“БАЛОТНЫЯ ПРЫГОДЫ.

Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі”

(2019, выд-ва “Пачатковая школа”)

П(1)

 

 

11 красавіка 2019 г. у 17.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Арт-студыя “Казка” запрашаюць на прэзентацыю кнігі Алены Масла “Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі”.

Казачніца Алена Масла напісала цудоўную кнігу пра таямнічы і захапляльны свет беларускіх балот. Героі кнігі – хлопчык Бульбінка і дзяўчынка Журавінка – адпраўляюцца ў неверагоднае падарожжа па балотных абшарах, знаёмяцца з жыхарамі балот, далучаюцца да фантастычных прыгод, а яшчэ вучацца гатаваць, бо ў кнізе ёсць і кулінарныя рэцэпты!

Выданне з цудоўнымі ілюстрацыямі мастака Аксаны Аракчэевай выйшла ў 2019 годзе ў выдавецтве “Пачатковая школа”.

Запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак з мамамі і татамі, бабулямі і дзядулямі ў вандроўку разам з Бульбінкам і Журавінкай, а таксама Арт-студыяй “Казка”, у якой:

— даведаемся, як правільна сабрацца на балота;

— падмацуемся бульбай, печанай з брусніцамі;

— навучымся гатаваць скібку;

— звяжам сапраўдны хатуль!

У мерапрыемстве прымуць удзел: Аксана Аракчэева, Антаніна Хатэнка, Леанід Улашчанка, Наталля Бучынская, Алена Басікірская, Алег Хаменка.

Уваход вольны!

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі белрускай літаратуры

вул. М. Багдановіча, 13

Кантактны тэлефон: (17) 334 56 21

Свірыдовіч (17) 334 56 21

Апошнія навіны