Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мастацка-літаратурная экспазіцыя “СВЕДКІ ВЕЧНАСЦІ”

18 студзеня 2019 г. а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё часовай мастацка-літаратурнай экспазіцыі “СВЕДКІ ВЕЧНАСЦІ”, прымеркаванай да святкавання Вадохрышча.

 

Арганізатары: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

 

Мэта выстаўкі: прэзентацыя шырокаму колу наведвальнікаў тэматычных музейных экспанатаў з калекцыі ікон з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі, аднесенай да разраду навуковай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, і рэдкіх выданняў ХVІІ–ХІХ стст. з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

 

На выставе будуць прадстаўлены абразы з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры, якія даюць ўяўленне пра асаблівасці развіцця іканапісу на беларускіх землях у XVIІІ–ХІХ стст. Творы прывабліваюць разнастайнасцю сюжэтаў і вобразаў. Разам з ананімнымі творамі экспануюцца і ўнікальныя падпісаныя абразы, напісаныя Бенедыктам Паўлоўскім у 1779 г. і Іосіфам Камінскім у 1836 г.

Экспазіцыю дапоўняць рэдкія выданні ХVІІ–ХІХ стст. з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Падчас мерапрыемства адбудзецца канцэрт звонавай музыкі ў выкананні магістра мастацтваў Багдана Бярозкіна.

 

У мерапрыемстве плануецца ўдзел прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь, НАН Беларусі, Міністэрства культуры, праваслаўнага духавенства і грамадскіх аб’яднанняў творчай інтэлігенцыі.

 

 

Дата правядзення: 18.01.2019 а 17.00.

Месца правядзення:Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)

Тэлефон для даведак: (017) 334-44-47; (017) 334-56-21.

 

Выстава Сведкі вечнасці

Close Menu