Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

ПРЭС-РЭЛІЗ ЭЗОПАВА МОВА УЛАДЗІМІРА ДУБОЎКІ

брощка  ПРЭС-РЭЛІЗ

 ЭЗОПАВА МОВА УЛАДЗІМІРА ДУБОЎКІ

26 красавіка а 17-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца імпрэза “Эзопава мова Уладзіміра Дубоўкі”. Вядучая – Ганна Севярынец.

Уладзімір Дубоўка быў паэтам не толькі ў слове, але і ў жыцці. Рыфма, метафара, сімвал, алегорыя – гэта паняцці, у якіх можна патлумачыць як  ягоныя вершы, так і ягоную біяграфію. Эзопава мова, мова схаваных сэнсаў і небяспечнай праўды – найважнейшы складнік тэкстаў Дубоўкі і яго ўчынкаў. Што насамрэч азначала яго знакамітая барада; каго ён меў на ўвазе пад “чалавекам у галіфэ”; у якой кнізе распавёў пра досвед выжывання ў лагеры і дзе расказаў праўду пра “Узвышша” – гэта і многае іншае – падчас імпрэзы ў нашым музеі.

 Уваход вольны!

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.

Close Menu