Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прайшла штогадовая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя — ХХVІІ Гарэцкія чытанні “Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць”

14 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася штогадовая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя — ХХVІІ Гарэцкія чытанні “Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць”, прысвечаная 100-годдзю выхаду ў свет аповесці “Дзве душы” і 90-годдзю афіцыйнага надання Гаўрылу Гарэцкаму звання акадэміка БАН.

Арганізатарамі канферэнцыі традыцыйна выступілі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся загадчык літаратурна-драматургічнай часткай Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Вольга Уладзіміраўна Бабкова і пісьменнік, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры, член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Анатоль Іванавіч Бутэвіч.

Рэжысёр і артыст Беларускага радыё Алег Вінярскі прачытаў урывак з аповесці-юбіляра “Дзве душы” Максіма Гарэцкага.

Сёлета ў канферэнцыі прынялі ўдзел амаль 30 даследчыкаў з усёй краіны і замежжа (ЗША, Ізраіль, Расія), якія падзяліліся апошнімі знаходкамі ў сферы гарэцказнаўства. Некалькі дакладаў былі прысвечаны шматгадоваму сябру аргкамітэта чытанняў – доктару філалагічных навук, члену-карэспандэнту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхасю Восіпавічу Мушынскаму.

Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў.

Close Menu