Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Памёр народны артыст Беларусі Ігар Міхайлавіч Лучанок

12 лістапада 2018 года памёр народны артыст Беларусі Ігар Міхайлавіч Лучанок.

Кампазітар, які стварыў цэлую песенную эпоху (1960-2000-я гг.) у гісторыі Беларусі, Ігар Лучанок напісаў песні на вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева і многіх інш. Пакладзеныя на якасную літаратурную аснову, прасякнутыя нацыянальнай самабытнасцю і яркім меладызмам, песні Ігара Міхайлавіча адкрывалі шляхі для паразумення беларусаў у свеце, для культурнага міжнацыянальнага дыялогу.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры выказвае шчырыя і глыбокія спачуванні родным і блізкім Ігара Міхайлавіча.

 

Фота з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

  1. Ігар Лучанок.
  2. Злева направа: Васіль Быкаў, Міхась Савіцкі, Пімен Панчанка, Ігар Лучанка, Ніл Гілевіч. Бягомль. 1970-я гг.
  3. Васіль Быкаў і Ігар Лучанок на полі саўгаса Бягомльскі. 1973 г.
  4. Іван Пташнікаў, Барыс Сачанка, Еўдакія Лось і Рыгор Барадулін. Докшыцы. 1970-я гг.
Close Menu