Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры працягвае сваю дзейнасць у галіне міжнароднага супрацоўніцтва. 18 снежня 2017 года адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Нацыянальным музеем Тараса Шаўчэнкі (Кіеў, Украіна) з мэтай захавання, вывучэння і папулярызацыі культурнай спадчыны, а таксама паглыблення навуковых і культурных сувязяў паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь.

За перыяд лістапад 2016 — снежань 2017 гг. былі падпісаныя дамовы аб супрацоўніцтве з 22 установамі культуры і іншымі арганізацыямі: «Государственный литературно-мемориальный музей М.А.Добролюбова” (г. Ніжні Ноўгарад),“Музей истории города Ярославля”; Музей А.Х.Таммсаарэ (г. Талін, Эстонская Рэспубліка); Аб’яднанне мемарыяльных музеяў, «Беларускі інфармацыйны цэнтр», Рыжская асноўная беларуская школа ім. Янкі Купалы (г.Рыга); Цэнтр беларускай культуры і Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» (г.Даўгаўпілс); Екабпілскае беларускае таварыства «Спатканне» (Латвійская Рэспубліка); Беларуска-эстонскае культурнае таварыства «БЭЗ» і Цэнтр нацыянальных меншасцяў «Радзіма» (г. Талін, Эстонская Рэспублика); Кіеўскі літаратурна-мемарыяльны музей Максіма Рыльскага.
Перасоўныя выставы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры актыўна прэзентуюцца ва ўстановах культуры і адукацыі.

Апошнія навіны