Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Ноч музеяў – 2019 у Літаратурным музеі Пятруся Броўкі: ПАМЯРКОЎНАЯ АВАНГАРДЫЗАЦЫЯ

Усё змяняецца, акрамя авангарда.
Поль Валеры

Авангард — гэта цэлая хваля эмоцый, што дагэтуль з’яўляецца крыніцай натхнення і бясконцай прасторай для творчасці. Менавіта з прыхільнасці да авангарда пачынаўся Пятрусь Броўка як паэт. Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае спрычыніцца да авангарда мінулага і сучаснага; беларускага і замежнага; выяўленчага, літаратурнага, музычнага — любога.
У ноч музеяў мы прапануем вам прайсці татальную авангардызацыю ў памяркоўнай форме. Адмаўляцца ад канонаў і прынцыпаў будзем павольна, свабоду самавыяўлення і творчасці прымаць — памяркоўна, падводзіць сябе да разумення авангарда — нязмушана, пранікаць ў глыбіні аднаго з самых загадкавых кірункаў сучаснасці і мінулага — адпаведна сваіх жыццёвых рытмаў.
Што з’яўляецца авангардам для кожнай гістарычнай эпохі і геаграфічнай прасторы? Ці з’яўляецца мастак або творца ўжо сам па сабе авангардам сярод іншых людзей? Хто задае накірунак, ідэю, думку, сюжэт для далейшага развіцця грамадства?
Праграма:
      18.00   Дэтэктыўная гульня “Тайнае пажаданне Петруся Броўкі”
      19.00   “Сячы ўсе формы і крычы!”: Інтэрв’ю-шоу аб беларускім авангардзе з Ірынай Багдановіч
      20.00  “Кітайскі новы год авангард”: Прэзентацыя з музычным перформансам ад Юаня Хаошаіня
      21.30   “Чаго не шукаем на Усходзе?”: Канцэпт-прэзентацыя турэцкага авангарда ад Бурака Тана
22.00   ASTARY NIGHT: спецыяльны музычны праект ASTARY, FISHY і BLICO
А таксама:

квэст “Апошняя справа кватэры Броўкі”, выстава Макса СТРУП “Not for human consumption”, музыка TrikvoKvedod, псіхаэмацыйны- і бодзі-арт, “неонавы сакрэт” і інш.

Квіток – 3 руб. (да 19.00 – уваход вольны)
Адзіны квіток у Літаратурны музей Петруся Броўкі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурны музей Максіма Багдановіча – 5 руб.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30).
Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50.

Afisha

Close Menu