Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Музычна-паэтычная вечарына “Элегія. Песні над Віліяй”

Пост-рэліз

музычна-паэтычнай вечарыны

“Элегія. Песні над Віліяй”

 

 

 

 

31 кастрычніка адбылося сумеснае мерапрыемства Народнага калектыву аўтарскай песні “Элегія” (г. Вілейка) і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – музычна-паэтычнай вечарыны “Элегія. Песні над Віліяй”.

Удзельнікі калектыву – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных рэспубліканскіх і абласных фестываляў. Ансамбль аўтарскай песні “Элегія” удзельнік міжнародных фестываляў у Германіі, Літве, Расіі, Польшчы, рэспубліканскіх святаў, прысвечаных Дню пісьменства, Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2016”.

Вядучая вечарыны, кіраўнік ансамбля Таццяна Мікалаеўна Захарыч, адзначыла, колькі таленавітых людзей звязаны з Вілейшчынай. Гэта і дырыжор, педагог, народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец; і піяніст, педагог, заслужаны артыст Беларуі Юрый Фёдаравіч Корсак, пісьменнікі Ігнацій Ходзька, Уладзімір Дубоўка, Ганна Новік, Змятрок Бядуля, Наталля Арсеннева. Літаратар Іна Фралова, якая нарадзілася ў Мінску, але лічыць сваёй радзімай Вілейшчыну, вёску Шыпкі. Паэтка прачытала свой пераклад на беларускую мову верша Андрэя Фралова, радкі якога атаясамлівае з роднай вёскай. У выкананні калектыву “Элегія” прагучала песня на верш Іны Фраловай “Светлае слова”.

Сёлета споўнілася б 85 гадоў паэту з Вілейшчыны Івану Лашутку, землякі ўшаноўваюць памяць аб ім. Пра сяброўста з Іванам Лашуткам распавёў артыст, рэжысёр Беларускага радыё Алег Вінярскі, прачытаў яго верш “Горад над Віліей” і ўрывак з апосці “Праводзіны”. У выкананні Таццяны Захарыч і Алега Вінярскага прагучала літаратурна-музычная кампазіцыя па вершах Івана Лашуткі.

Народны калектыў аўтарскай песні “Элегія” штогод распрацоўвае і ладзіць культурныя праекты: “Незабыўныя імёны Вілейшчыны”, “Званы памяці” і інш.

У выкананні Валянціны Цітовіч прагучала літаратурна-музычная кампазіцыя “Лісткі з паходнага сшытка” па пісьмах, дзённіках, вершах удзельнікаў Першай Сусветнай вайны князёў Уладзіміра Палея, Васіля Сумбатава, паэтаў Іллі Эрэнбурга, Мікалая Гумілёва, пісьменніка Валянціна Катаева.

Напраканцы імпрэзы акцёр Алег Вінярскі прачытаў верш Янкі Купалы “Бацькаўшчына”.

Неверагодна важную справу робіць ансамбль “Элегія”, які сваёй творчасцю абуджае душу слухачоў, не дае забыць імёны тых, хто ствараў гонар і славу Вілейскага крю.

Вядучы навуковы супрацоўнік Вольга Шаўчэнка

Музычна-паэтычная вечарына “Элегія. Песні над Віліяй”

Безымянный2

Прэс-рэліз

музычна-паэтычнай вечарыны

“Элегія. Песні над Віліяй”

“Элегія. Песні над Віліяй”

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і народны калектыў аўтарскай песні “Элегія” (г. Вілейка) запрашаюць на музычна-паэтычную вечарыну “Элегія. Песні над Віліяй”, якая адбудзецца 31 кастрычніка 2018 г. у 17.30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Сярод удзельнікаў калектыву – аўтары-выканаўцы, музыканты, сябры Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, Беларускага Саюза музычных дзеячаў, народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”.

Удзельнікі калектыву – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных рэспубліканскіх і абласных фестываляў. Ансамбль аўтарскай песні “Элегія” прымаў удзел у міжнародных фестывалях і мерапрыемствах у Расіі, Польшчы, Літве, Германіі; выступаў у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, на рэспубліканскіх святах, прысвечаных Дню пісьменства, на Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2016”.

У рэпертуары “Элегіі” звыш 90 песень на ўласныя тэксты і музыку, вершы беларускіх і рускіх паэтаў: духоўныя, патрыятычныя, лірычныя, жартоўныя, турыстычныя, рамансы, інструментальная класічная музыка, а таксама песні вядомых бардаў. За час існавання калектыву “Элегія” было выдадзена 6 дыскаў, апошні – “Песні над Віліяй”. Вершы і песні ўдзельнікаў ансамбля неаднойчы гучалі на беларускім радыё і тэлебачанні, друкаваліся ў рэспубліканскіх часопісах і газетах, нотных і паэтычных зборніках.

“Элегія” – ініцыятар шматлікіх дабрачынных праектаў: “Свет Раства Хрыстова” (з Вілейскай царкоўнай благачыннай акругай), рэгіянальнага фестывалю “Званы памяці” (з дабрачынным гісторыка-культурным фондам “Крокі” памяці Першай сусветнай вайны, в. Заброддзе), “Незабыўныя імёны Вілейшчыны”, “Славутыя землякі”, фестывалю “Светлае слова” (з Беларускім радыё).

Кіраўнік калектыву – Таццяна Мікалаеўна Захарыч.

Кошт: уваходны квіток.

Кантактныя тэлефоны: (8017) 715–67–37, (8017) 334–56–21.

Месца правядзення:  Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).

Куратары мерапрыемства: загадчык сектара навукова-метадычнай і каардынацыйнай работы

Сяргей Іванавіч Бяспанскі, вядучы навуковы супрацоўнік Вольга Шаўчэнка.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (3)

Close Menu