Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мерапрыемства “Хай часцей смяюцца дзеці!”

1 чэрвеня 2018 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося мерапрыемства “Хай часцей смяюцца дзеці!”, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Наведвальнікі завіталі на сапраўднае свята, якое адзначаецца ў першы дзень лета – 1 чэрвеня – з 1950 года па ініцыятыве Дэмакратычнай федэрацыі жанчын у многіх краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Настасся Кальцова павіншавала ўсіх прысутных і распавяла пра значнасць гэтага свята.

Дзяржава надзяліла дзяцей практычна такімі ж правамі, як і ў дарослых людзей, але адрозненні існуюць. Таму ў гэтым мы разбіраліся з дапамогай рэдактара Дзіцячага прававога сайта www.mir.pravo.by Вольгі Бурай, якая пазнаёміла дзяцей з інфармацыяй, размешчанай у розных раздзелах сайта. Дзеці даведаліся пра свае правы і абавязкі, дзе знайсці парады і да каго звярнуцца ў розных жыццёвых сітуацыях, зацікавіліся матэрыяламі з гісторыі права, размешчанымі на рэсурсе, і іншай карыснай інфармацыяй. А таксама паглядзелі мультфільм “Чароўная кніга МНС: Заблукаў у горадзе”, які распавёў дзецям, як паводзіць сябе ў складанай сітуацыі падчас летніх канікул.

Тэма дзяцей і маленства заўсёды з’яўлялася адной з самых важных і кранальных у творчасці беларускіх пісьменнікаў М.Лынькоў, Я.Маўр, В.Вітка, Г. Бураўкін, А.Пысін і іншыя. Звяртаюцца да літаратуры для дзяцей і сучасныя аўтары. Маладая пісьменніца, якая працуе ў жанрах фэнтазі і дзіцячай літаратуры, Надзея Ясмінска працягнула мерапрыемства цікавай незвычайнай гісторыяй пра героя беларускай міфалогіі Мешу. “Чаму Меша не мае хаты?” – аўтарская казка Надзеі Ясмінска, выдадзеная зусім нядаўна ў серыі “Каляровы ровар” выдавецтвам “Кнiгазбор” і аздобленая мастачкай Кацярынай Дубовік цудоўнымі ілюстрацыямі. Дзеці даведаліся, хто такі Меша праз міні-спектакль, які зладзіла сама аўтарка пра дзівоснага героя сваёй кніжкі, і нават на некаторы час апынуліся акторамі гэтага спектакля.

Напрыканцы кожны ўдзельнік атрымаў цукеркі і невялікія падарункі, якія спатрэбяцца ім падчас вучобы, і яшчэ раз нагадаюць аб сустрэчы з Дзяржаўным музеям гісторыі беларускай літаратуры.

Чакаем і надалей усіх зацікаўленых на нашых мерапрыемствах!!!

Навуковы супрацоўнік навукова-асветніцкага аддзела

Алена Канапацкая

Close Menu