Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

“Живу, люблю, творю!”

(Ала Шыковіч)

14 лютага 2019 г. а 17-й Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-музычную імпрэзу “Галактыка кахання” – прэзентацыю 1-га выпуску альманаха “Голас “Галактыкі”.

Гэтым выданнем першы год свайго існавання адзначыла Мінскае літаратурна-музычнае аб’яднанне “Галактыка” – аб’яднанне неабыякавых, улюблёных у жыццё творчых людзей. Сярод іх – прафесійныя літаратары і музыканты і пачаткоўцы ў літаратуры.

Для чалавека, адданага сваёй справе, праца — смачней за хлеб, саладзей за ваду, лепей за сон. Ствараючы ўласную літаратурную прастору, сябры аб’яднання вызначылі сваё творчае крэда — удзельнічаць у разуменні і паляпшэнні быцця, падтрымліваць дыялог паміж паэзіяй, музыкай, танцам, тэатрам, каб дарыць радасць сваёй творчасцю. Таму паэты і музыканты “Галактыкі” дапаўняюць гучанне адзін аднаго, абрамляючы музыкай чытанне вершаў на сваіх творчых вечарах.

Усё, што выходзіць з-пад пяра аўтараў “Галактыкі”, ствараецца з любоўю. У рамантычны вечар 14 лютага наведвальнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры апынуцца ў атмасферы лірычнай паэзіі і хвалюючай музыкі падчас літаратурна-музычнай імпрэзы “Галактыка кахання”.

 

Кошт: 

дарослыя — 3 руб.

школьнікі, навучэнцы, студэнты — 1,50 руб.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13)

Кантактны тэлефон: (17) 334-56-21

Куратар мерапрыемства: загадчык навукова-асветніцкага аддзела  Эліна Свірыдовіч

            14                                

Апошнія навіны