24 красавіка 2019 г. а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “ЧАРОЎНЫ КАЗАЧНЫ СВЕТ”, прымеркаванай да святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Арганізатары: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
Мэта выстаўкі: прэзентацыя шырокаму колу наведвальнікаў выданняў, якія сведчаць аб вечных ісцінах, агульначалавечай маралі: беларускія народныя казкі, літаратурныя казкі (казкі пісьменнікаў, казкі народаў свету) і мастацкія працы вядомых мастакоў Анатоля Волкава, Наталлі Паплаўскай, Ірыны Лобан з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Упрыгожваюць экспазіцыю працы лялечнага майстра Святланы Вітальеўны Давыдзька-Цехановіч па матывах беларускіх народных казак і тэатральныя афішы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
На мерапрыемстве з уступным словам выступіў дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Леанідавіч Рыбакоў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел:
- Яніна Ігараўна Грыневіч – старшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук.
- Алена Сцяпанаўна Масла – беларуская пісьменніца.
- Святлана Вітальеўна Давыдзька-Цехановіч – лялечны майстар па матывах беларускіх народных казак.
- Дзіана Анатольеўна Іванова – актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.
Экскурсію па экспазіцыі правяла Паліна Мікалаеўна Саўген – вядучы навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела.