Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Лiтаратурна-дакументальная экспазiцыя “У сэрцы з Радзімай”

1 лiпеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася  літаратурна-дакументальная экспазiцыя “У сэрцы з Радзімай”,  прысвечаная літаратурнай спадчыне беларускага замежжа ў рамках праекта “Збіраем гісторыю беларускай літаратуры разам”.

Экспазіцыя дэманструе перыядычны друк беларускага замежжа ў ХХ ст. (лiтаратурна-грамадскiя, гумарыстычныя, студэнцкiя, царкоўна-рэлiгiйныя газеты i часопiсы, паштоўкі), а таксама кнiжныя выданнi па гісторыі стварэння беларускіх дыяспар, творы сучасных пісьменнікаў і паэтаў беларускага замежжа, арганiзацыi, што каардынуюць i падтрымлiваюць культурную i грамадскую дзейнасць беларусаў за мяжой.

На экспазіцыі  прадстаўлены матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, з Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, з прыватнага архіва М.М.Міцкевіч.

Замежнікі 6

 

 

Close Menu