Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Кушлянскі фэст – 2019”

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна са Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам запрашаюць 29 чэрвеня 2019 года а 12-й гадзіне на фестываль “Кушлянскі фэст”, які адбудзецца ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча “Кушляны”.

У кожнага чалавека ёсць мясціна, якая яго ачышчае, выгойвае і мацуе. У першую чаргу гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся. Але для ўсіх беларусаў роднымі з’яўляюцца і Кушляны – “нулявы кіламетр” беларускага народу, які знаходзіцца на сумежжы Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў. Гэтыя землі далі адпраўную кропку імя, сапраўднага голасу і годнасці беларусаў ды абудзілі родную мову. Нездарма і лозунг нашага “Кушлянскага фэсту – 2019” гучыць менавіта так: “Усім будзе чутна: ад краю да краю!”

Сімвалічна, што ў Год малой радзімы Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры працягвае добрую традыцыю правядзення фестывалю “Кушлянскі фэст”.

На мерапрыемстве вас чакае:

  • займальна-таямнічы квэст “Як праўду шукаюць”;
  • забаўляльныя заняткі для дзяцей і дарослых “Фэсцік: Гулянне ў народным стылі”
  • майстар-класы па лінаграфіі, беларускіх танцах, па вырабе выцінанцы і ляляк;
  • Пляц Паветранага Змея;
  • паказальныя спадобрніцтвы дудароў Беларусі “Дударскі батл”;
  • выступленні фальклорных калектываў Смаргонскага раёна і музычных гуртоў з г. Мінска,
  • экскурсія па музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча ад захавальніка сядзібы спадара Алеся Жамойціна;
  • рамесніцкія рады,
  • “Палявая кухня”.

Для жадаючых паехаць з Мінска арганізаваны аўтобус з экскурсійным суправаджэннем краязнаўцы Валянціны Кароткінай.

Ад’езд ад Вострава слёз а 8-й гадзіне (арыенцір – таблічка “Кушлянскі фэст”).

Кошт уваходнай платы на мерапрыемства пры ад’ездзе з Мінска па маршруце “Мінск – Жупраны – Кушляны – Мінск”:

  • дарослыя – 20 руб.,
  • школьнікі, навучэнцы, студэнты – 10 руб.,
  • дзеці да 7 гадоў – бясплатна.

Колькасць месцаў у аўтобусе абмежаваная. Абавязковыя папярэдні запіс і набыццё квіткоў.

Кошт уваходнай платы на мерапрыемства на тэрыторыі Музея-сядзібы Францішка Багушэвіча:

  • дарослыя – 10 руб.,
  • школьнікі, навучэнцы, студэнты – 5 руб.,
  • дзеці да 7 гадоў – бясплатна,
  • “сямейны квіток” – 15 руб.

Месца правядзення: Гродзенская вобл., Смаргонскі раён, аграгарадок Кушляны

Кантактныя тэлефоны: (017) 334-56-21, +37529 702 20 54

 

Афиша ГАЛОЎНАЯ

Close Menu