Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Кушлянскі фэст ‘ 2018

16 чэрвеня 2018 года адбылося музычна-паэтычнае мерапрыемства “Кушлянскі фэст” Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры сумесна са Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам, які адбыўся ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча “Кушляны”

У кожнага чалавека ёсць мясціна, якая яго ачышчае, выгойвае і мацуе. У першую чаргу гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся. Але для ўсіх беларусаў роднымі з’яўляюцца і Кушляны. Бо менавіта яны далі моц Францішку Багушэвічу, а ён умацаваў агульнае імя – “беларусы” і абудзіў сапраўдны голас і годнасць роднай мовы.

Сімвалічна, што ў Год малой радзімы Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры аднавіў традыцыю правядзення свята песні і паэзіі “Кушлянскі фэст”.

Адкрыў свята народны ансамбль “Вечарынка” вакальна-харэаграфічнай кампазіцыяй “Прывітальная”.  Наведвальнікаў мерапрыемства прывіталі гаспадары Смаргонскай зямлі Таццяна Мар’янаўна Ражава, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Дзмітрый Лявонцьевіч Яцкевіч і загадчык музея-сядзібы Францішка Багушэвіча “Кушляны”. Беларускія паэты Віктар Шніп і Ала Клемянок прачыталі свае вершы, прысвечаныя роднай зямлі і Францішку Багушэвічу. А фальклорныя калектывы Смаргоншчыны падрыхтавалі цікавую канцэртную праграму.

Паэт Алесь Жамойцін правёў пазнавальную экскурсію па сядзібе, пасля якой чакала займальная віктарына “Пяць крокаў да Запавету Мацея Бурачка”. Маленькія наведвальнікі даведаліся як святкавалі фэсты нашы продкі пад час занятку “Фэст. Гулянне ў народным стылі”; паглядзелі спектакль беларускага традыцыйнага тэатра лялек “Батлейка”, а пасля яго была магчымасць зрабіць уласную батлеечную ляльку.

На прыканцы свята адбыўся бард-сядзібнік, дзе для гасцей праспявалі Андрэй Мельнікаў, Міхаіл Бараноўскі і Зміцер Бартосік.

На працягу мерапрыемства дзейнічаў аквагрым. Для гасцей Мінска цікавую экскурсію па маршруту Мінск-Жупраны-Кушляны-Мінск правёў вядомы краязнаўца Антон Астаповіч.

вядучы навуковы супрацоўнік

Вольга Шаўчэнка

Аўтары фотаздымкаў – shliah.by.

Close Menu