Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Паважаныя сябры!
У межах штогадовай акцыі “Ноч музеяў”
запрашаем
на “Кубак шампіньёнаў з музеем
Багдановіча”

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на штогадовую акцыю «Ноч музеяў», якая гэтым разам збярэ ўсіх прагных да перамог і рэкордаў. Наведальнікаў чакае праграма на любы густ: цягам свята можна заставацца  гледачом і стаць сведкам новых перамог, а можна самому стаць пераможцам.

Падбадзёрыцца перад пачаткам спаборніцтваў дапамогуць “стадыённыя” хіты ад “Спеўнага сходу” на чале з Сяргеем Доўгушавым.

На адкрыцці выставы з удзелам пераможцаў прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча можна будзе пачуць не толькі пра літаратурныя перамогі вядомых аўтараў, але і пра шлях да поспеху, на якім сустракаліся і паразы.

Адной з галоўных падзей «Ночы музеяў» стане паэтычнае спаборніцтва «Мінскі рахунак» па частковай аналогіі з вядомым спаборніцтвам паміж асілкамі ў Гамбургу, на якім паэты самі выберуць наймацнейшага з іх, а аматары творчасці сваёй прысутнасцю змогуць падтрымаць свайго фаварыта.

Цягам свята вас таксама чакае выступ гурта “Ketri” і Георгія Дабро.

Ахвотных да актыўнасцяў будуць чакаць адмысловыя пляцоўкі з магчымасцю прыняць удзел у разнастайных спаборніцтвах – сур’ёзных і не вельмі: шашкі-“пстрычкі”, “шуфлядка”, “літаратурны кракадзіл”, “папера, нажніцы, камень”, збіранне кубіка Рубіка, настольныя гульні, марафон ад Вільні да Мінска па “Зачарованым царстве”, музейны квэст па экспазіцыі і іншыя. Прымаць удзел у іх можна як камандай, так і індывідуальна. Найбольш кемлівыя, моцныя і спрытныя атрымаюць прызы ад Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і партнёраў: Саюза беларускіх пісьменнікаў, кампаній lstr.bySupertoys.by, symbal.by.

Уваходны квіток: 3 рублі. Таксама ў касе музея можна набыць адзіны квіток на “Ноч музеяў” у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, Літаратурным музеі Петруся Броўкі за 5 рублёў.

Пачатак – 18 мая 2019 года ў 17:00
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
тэл.: (017) 334 07 61, (017) 334 42 69, maksimbagdanovich @ gmail . com
Афіша Кубак шампіьёнаў

Апошнія навіны