Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Кнігі з уласнай бібліятэкі Аляксея Русецкага папоўнілі фонды ДМГБЛ

Аляксей РусецкіРодныя беларускага паэта і перакладчыка Аляксея Русецкага перадалі ў фонды Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры кнігі з яго асабістай бібліятэкі.

Аляксей Русецкі (сапр. Бурдзялёў Аляксей Сцяпанавіч) нарадзіўся 4 снежня 1912 г. у сяле Студзянец Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні ў сялянскай сям’і. З першымі вершамі ў друку пачаў выступаць з 1934 г. Ён з’яўляецца аўтарам зборнікаў паэзіі “У заўтрашні свет” (вершы, 1951), “Святло акон тваіх” (вершы, 1959), “Усход і Захад” (выбраныя вершы і паэмы, 1962), “Яго вялікасць” (паэма, 1965), “Служба святла” (вершы, 1967), “Вершы і паэма” (1969), “Зямля гаворыць зорам” (паэмы і вершы, 1971), “Два колеры жыцця” (выбранае, 1973), “Позірк” (вершы і паэмы, 1977), “Паэмы” (1979), “Крокі сэрца” (вершы, 1980), “Выбраныя творы” (у 2 тамах, 1982), “Хвала жыццю” (кніга паэзіі, 1987), “На зломе лёсу” (вершы, паэма, 1995), “На апошнім прыстанку” (вершы, паэмы, 2012).

За кнігу вершаў “Крокі сэрца” ў 1981 г. А. Русецкаму была прысуджана Літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова.

А. Русецкі “Крокі сэрца”. Мінск, 1980 г.

А. Русецкі “Крокі сэрца”. Мінск, 1980 г.

Паэт узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, медалямі, ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларусі. З 1983 года – Заслужаны работнік культуры БССР.

Сярод паступленняў кнігі з дароўнымі надпісамі Русецкаму ад такіх беларускіх пісьменнікаў, як Максім Танк, Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Эдзі Агняцвет, Сяргей Грахоўскі, Лідзія Арабей, Анатоль Вялюгін, Аркадзь Куляшоў, Іван Навуменка, Максім Лужанін, Іван Пташнікаў, Аляксей Зарыцкі, Пімен Панчанка, Павел Кавалёў, Іван Шамякін, Іван Мележ і многіх іншых.

П. Броўка “Між чырвоных рабін”. Мінск, 1969 г.

П. Броўка “Між чырвоных рабін”. Мінск, 1969 г.

Е. Лось “Людзі добрыя”. Мінск, 1963 г.

Е. Лось “Людзі добрыя”. Мінск, 1963 г.

А. Вялюгін “Адрас любві”. Мінск, 1964 г.

А. Вялюгін “Адрас любві”. Мінск, 1964 г.

Р. Баравікова “Рамонкавы бераг”. Мінск, 1974 г. (1) Р. Баравікова “Рамонкавы бераг”. Мінск, 1974 г. (2)

Р. Баравікова “Рамонкавы бераг”. Мінск, 1974 г.

Музейны фонд таксама папоўніла кніга Аляксея Русецкага “На апошнім прыстанку”, якая была надрукавана ўжо пасля яго смерці і выйшла накладам усяго ў 100 асобнікаў. У яе ўвайшлі творы, напісаныя ім у апошнія гады жыцця. Аўтар сам склаў гэты зборнік і даў яму назву, але не паспеў выдаць.

А. Русецкі “На апошнім прыстанку”. Мінск, 2012 г.

А. Русецкі “На апошнім прыстанку”. Мінск, 2012 г.

Close Menu