Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Канікулы ў Броўкі

Шаноўнае спадарства!

Шчыра запрашаем вас наведаць наш музей падчас летніх канікул.

Літаратурны музей Петруся Броўкі падрыхтаваў новую праграму для наведвальнікаў рознага ўзросту. Час у летніку будзе насычаным, актыўным і пазнавальным.

Гульні і загадкі Петруся – інтэрактыўна-тэатралізаваная сустрэча, вынікам якой стане сумеснае стварэнне фантастычна-вострасюжэтнай аповесці-казкі пра Петруся Броўку і правядзенне экскурсіі па ягонай кватэры. Такія экскурсіі не дадуць заснуць і забыцца на музей. Сустрэчы разлічаны на дзяцей любога школьнага ўзросту.

Таемная Беларусь– пазнавальна-інтэрактыўны занятак для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Падчас занятка прыгадаем, чым славутая наша краіна, якіх знакамітых людзей яна нарадзіла і чым яны вядомыя. Мэта занятка — разам адчуць гонар за сваю краіну Беларусь.

Мяне чакаюць у музеі – музейна-педагагічны занятак, разлічаны на наведвальнікаў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. На занятку мы паспрабуем разабрацца ў відах музеяў і іх асаблівасцях. Даведаемся, чым адрозніваецца ад іх Літаратурны музей Петруся Броўкі. Навучымся размаўляць з экспанатамі і разбяромся ў місіі музея. Адкажам на пытанне: чаму наведваць музеі варта. Каб не было сумна, трэба толькі ведаць, як у музеі арыентавацца.  Удзельнікі пазнаёмяцца з музейнай працай, музейнымі тэрмінамі і адчуюць сябе “сваімі”  у музеі.

Купалле—  тэматычны занятак, на якім у форме тэатралізаванай гульні вы станеце ўдзельнікамі аднаго з найбольш рамантычных летніх святаў.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне: 80(17)327-27-50

Чакаем вас!

 

З павагай

калектыў Літаратурнага музея Петруся Броўкі

лета+2019+з+музеем+(1)

Close Menu