Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Калі гучаць званы душы

Афіша Калі гучаць званы душы.  варыянт5Запрашаем на часовую мастацка-літаратурную экспазіцыю “Калі гучаць званы душы”.

Мэта выстаўкі: прэзентацыя шырокаму колу наведвальнікаў тэматычных музейных экспанатаў з калекцыі мастацкіх тканін з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі; ікон і рэдкіх выданняў  ХVІІ–ХХ стст. з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

На экспазіцыі будзе прадстаўлена калекцыя мастацкіх тканін і царкоўнага ўбору з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якая складаецца з літургічнага адзення (арнаты, капы, столы) і неад’емнай часткі царкоўнага ўжытку – разнастайных тканін, прызначэнне якіх вызначалі функцыі прадметаў.

Многія ўборы пашытыя з прывазных тканін вядомых еўрапейскіх мануфактур у Ліёне, Венецыі, нямецкіх і польскіх гарадоў. Некаторыя з’яўляюцца прадукцыяй мясцовай вытворчасці. Мастацкія тканіны Беларусі прадстаўляюць сабой арыгінальнаю з’яву ў сусветнай мастацкай культуры.

Дапоўняць экспазіцыю калекцыі абразоў і рэдкіх выданняў ХVІІ–ХХ стст. з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Выстава працуе з 18 сакавіка да 22 красавіка.

Кошт:

Дарослыя – 5 руб.

Школьнікі, студэнты – 2,5 руб.

Close Menu