Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Інфармацыйны ліст Навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!

21 лютага 2019 года ў 10.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе І этап Навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!” (далей – Канферэнцыя), прымеркаваны да Міжнароднага Дня роднай мовы. ІІ этап (праектная канферэнцыя) адбудзецца ў маі 2019 года ў межах Малых Гарэцкіх чытанняў.

Мэтай правядзення Канферэнцыі з’яўляецца абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, літаратуры і краязнаўства.

У Канферэнцыі прымуць удзел навучэнцы VII-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці.

Арганізатар: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Сацыяльныя партнёры Канферэнцыі:

Камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта;

Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі;

Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, філіял Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, філіял Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;

Грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 10 г. Маладзечна”.

 

 

Даведкі па тэлефоне +375 17 334 56 21

Close Menu