Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

 

 

Інфармацыйнае паведамленне

6 чэрвеня 2019 года

запрашаем Вас прыняць удзел у

ХХVІІ Міжнародных Гарэцкіх чытаннях

“Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць”,

прысвечаных 100-годдзю выхаду ў свет аповесці “Дзве душы”

і 90-годдзю афіцыйнага надання Гаўрылу Гарэцкаму звання акадэміка БАН

 

Чытанні адбудуцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 13).

 

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • 1919 год у жыцці сям’і Гарэцкіх;
  • Віленскі перыяд жыцця Гарэцкіх;
  • Горацкі перыяд у жыцці братоў Гарэцкіх;
  • Педагагічная дзейнасць братоў Гарэцкіх;
  • Публіцыстычная дзейнасць Максіма Гарэцкага;
  • Аповець “Дзве душы” ў літаратурным і культурным кантэксце;
  • Максім Гарэцкі і сучасны літаратурны працэс;
  • Творы Максіма Гарэцкага ў сучасным адукацыйным працэсе
  • Гісторыя ўтварэння Беларускай акадэміі навук;
  • Гаўрыла Гарэцкі – дырэктар Інстытута лясной і сельскай гаспадаркі

 

Адкрыццё канферэнцыі — 10.00. Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў — 9.00.

Унёсак для ўдзелу у канферэнцыі – 25,00 рублёў.

 

Заяўкі на ўдзел у чытаннях просім дасылаць да 30 мая 2019 г. на электронную пошту: bellitmuseum@tut.by. Даведкі па тэл. 335 44 47.

Рабочыя мовы — беларуская і руская.

 

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:

Аб’ём даклада — да 5 старонак, набраных ў рэдактары Microsoft Word, захаваных у фармаце RTF праз адзінарны інтэрвал шрыфтам Times New Roman, 14 пт. Першы радок справа — ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Наступны радок — назва матэрыялу. Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба — нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы — старонкі. Напрыклад: [7, с. 132]. Спіс літаратуры (калі ён ёсць) даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.

 

 

Заяўка на ўдзел у ХХVІІ Міжнародных Гарэцкіх чытаннях

Імя, імя па бацьку
Прозвішча
Вучоная ступень
Дата нараджэння
Хатні адрас
Хатні тэлефон
Месца працы
Пасада
Працоўны адрас
Працоўны тэлефон
E-mail

Назва даклада ці паведамлення:

__________________________________________________________________

Калі Вы прымалі ўдзел ў папярэдніх Гарэцкіх чытаннях і ўся інфармацыя засталася актуальнай, дастаткова будзе паведаміць тэму даклада па тэл.: 335 44 47

Праезд і пражыванне ўдзельнікаў канферэнцыі за кошт камандзіруючых арганізацый.

__________________________________________________________________

 

(узор афармлення) 

Вольга Іванова

(Мінск)

 

МІСТЫФІКАЦЫІ ПАВОДЛЕ ТВОРАЎ МАКСІМА ГАРЭЦКАГА: РАЗВАГІ І ДУМКІ

 

 

Текст   …………………..

Ссылки берутся в квадратные скобки. Например  [4, c. 147].

Список литературы подаётся после основного текста

 

Литература

 

  1. Акудовіч В. Уводзіны ў новую літаратурную сітуацыю/ В. Акудовіч. – [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://knihi.com/storage/frahmenty/8akudovich.htm. Дата доступу: 15.06.17.
  2. Гарэцкі М. Творы / М. Гарэцкі. – Мінск: Маст. літ., 1990. – 629 с.
  3. Губская В. Класіка ХХ стагоддзя: прыхаваныя таямніцы рамана “Віленскія камунары” М. Гарэцкага / В. Губская. – Мінск: РІВШ, 2016. – 108 с. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://elib.bsu.by/handle/123456789/171770. Дата доступу: 15.06.17.
  4. Дубавец С. Практыкаванні: Проза, эсэ, крытыка / С. Дубавец. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. – 254 с.

no

Апошнія навіны