Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

“Вялікае шчасце было нарадзіцца на гэтай зямлі…”

Адам Міцкевіч

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Баранавіцкім раённым выканаўчым камітэтам працягвае добрую традыцыю і запрашае ў Год малой радзімы прыняць удзел у свяце “Восень у Завоссі”, якое адбудзецца ў філіяле “Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” 21 верасня 2019 года.

Завоссе. Вядомае ў краіне і далёка за яе межамі месца, дзе нарадзіўся адзін з найвялікшых геніяў чалавецтва Адам Міцкевіч. Тут прайшло яго дзяцінства, сюды падлеткам штогод прыязджаў на летнія вакацыі, ляцеў закаханы студэнт, а потым – настаўнік з Коўна, каб быць бліжэй да любімай дзяўчыны Марылі Верашчакі…

У праграме свята:

  • літаратурна-грамадская акцыя “Чытаем класіка”;
  • “бібліятэчны марафон”, выступленні гурткоўцаў літаратурных суполак Баранавіцкага раёна, займальныя квэсты, гульні і заняткі на дзіцячай інтэрактыўнай пляцоўцы;
  • непаўторнасць і прыгажосць работ майстроў народнай творчасці ў “Горадзе майстроў”;

У канцэртнай праграме прымуць удзел: Арт-студыя “Niespodzianka” (“Неспадзяванка”) аб’яднання палякаў у Беларусі, гурт беларускіх галасоў і ўсіх музычных напрамкаў “BY CRY”; этна-гурт «VuRaj” (жывая акустычная музыка).

Капэла “Колісьнія” і Мінская школа танцаў пачатку XIX ст. “Капітэль” зробяць усё магчымае, каб кожны госць свята паспрабаваў сябе ў ролі танцора і на вясковым свяце, і ў бальнай зале.

Кульмінацыяй свята стане Спеўны сход з Сержуком Доўгушавым.

Для жадаючых паехаць з Мінска арганізаваны аўтобус.

Ад’езд у 8:30 ад Вострава слёз (Траецкае прадмесце) (арыенцір – таблічка “Восень у Завоссі”).

Кошт уваходнай платы на мерапрыемства пры ад’ездзе з Мінска па маршруце “Мінск – Завоссе – Мінск”:

  • дарослыя – 20 руб.,
  • школьнікі, навучэнцы, студэнты – 10 руб.,
  • дзеці да 7 гадоў – бясплатна.

Колькасць месцаў у аўтобусе абмежаваная. Абавязковыя папярэдні запіс і набыццё квіткоў.

Кошт уваходнай платы на мерапрыемства на тэрыторыі Музея-сядзібы Міцкевічаў “Завоссе”:

  • дарослыя – 10 руб.,
  • школьнікі, навучэнцы, студэнты – 5 руб.,
  • дзеці да 7 гадоў – бясплатна,
  • “сямейны квіток” – 15 руб.

Месца правядзення: Брэсцкая вобл., Баранавіцкі раён, в. Завоссе.

Тэлефон для даведак: (17) 334-56-21

Апошнія навіны