Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

У 2019 годзе Дзень беларускага пісьменства прымаў горад Слонім – адзін з самых старажытных на беларускіх землях, старадаўні цэнтр культурнага і духоўнага жыцця.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прыняў удзел у маштабным культурным свяце. На працягу двух дзён з 31 жніўня па 1 верасня праводзіліся экскурсіі для жыхароў і гасцей горада па выстаўцы “Мы ёсць народам!”.

Экскурс у гісторыю беларускай літаратуры першай чвэрці ХХ стагоддзя рабілі і адказвалі на пытанні загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Вольга Гулева і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела фондаў Таццяна Васільева.

IMG_20190831_133814

IMG-81ada3aaa84c6453d258050692d1461a-V

IMG_20190831_141555_1

 

 

Апошнія навіны