Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

   У гэтым годзе краіна адзначае выдатную падзею – 125-годдзе з дня нараджэння слаўнага паэта беларускай зямлі Максіма Багдановіча.

   У рамках святкавання юбілейнай даты Літаратурны музей Максіма Багдановіча з 10 снежня 2016 года ласкава запрашае ўсіх жадаючых наведаць пастаянную экспазіцыю, прысвечаную жыццю і творчасці беларускага паэта.

   АдноўлMaksim_Bahdanovič_-_Vianokеная экспазіцыя, пабудаваная на глыбокім сімвалізме, асвятляе кожны з перыядаў яго жыцця і перагукаецца з цыкламі вершаў зборніка «Вянок». Кожная зала мае свае экспанаты-сімвалы: кніга А.Я.Багдановіча (бацькі паэта), рушнік, які вышывала маці паэта, фрагмент слуцкага пояса, адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў «Вянок» (1913 г.), геліягравюра «Сіксцінская Мадонна», гадзіннік М.Багдановіча. Значнае месца адведзена мемарыяльным прадметам, фотаздымкам і кнігам сям’і Багдановічаў. Экспазіцыя дапоўнена вершамі, якія не ўвайшлі ў паэтычны зборнік, апавяданнямі, літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымітворамі пісьменніка.

   Упершыню ў экспазіцыйнай прасторы Літаратурнага музея Максіма Багдановіча выкарыстаны новы тып мультымедыйных сістэм, якія знаёмяць наведвальніка з радаводам Максіма Багдановіча, адзіным прыжыццёвым зборнікам паэта “Вянок”, з рукапісамі твораў класіка.

 

 

Наш адрас: г.Мінск, вул. М.Багдановіча. 7а

тэл. для даведак: 334-42-69

Апошнія навіны