Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Часовай экспазіцыі “Уладзімір Караткевіч. Абуджаная памяць…” (Да 50-годдзя выдання рамана “Каласы пад сярпом тваім”)

pIML4jmKYLY Часовай экспазіцыі “Уладзімір Караткевіч. Абуджаная памяць…” (Да 50-годдзя выдання рамана “Каласы пад сярпом тваім”) 3-uzS5W5tKQ

Ул. Караткевіч з’яўляецца адным з таленавітых і самабытных прадстаўнікоў таго пакалення беларускіх пісьменнікаў, што прыйшло ў літаратуру ў другой палове 50-х – пач. 60-х гадоў.

Асаблівая заслуга Ул. Караткевіча перад беларускай літаратурай у распрацоўцы гістарычнай тэматыкі. Пісьменнік узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаў іх асабісты лёс з лёсам народным. У Беларусі ён выканаў тую гістарычную місію, што Вальтэр Скот у Англіі, Генрык Сянкевіч у Польшчы, Алоіс Ірасек у Чэхіі.

На выставе прадстаўлены матэрыялы з фондаў музея (кнігі, фотаздымкі, асабістыя рэчы пісьменніка, ліставанне, рукапісы).

Кошт: уваходны квіток у музей:

  • дзеці да 7 год– бясплатна,
  • школьнікі, навучэнцы, студэнты– 1,50 руб.,
  • дарослыя – 3,00 руб.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

(вул. М.Багдановіча, 13).

Запіс на экскурсію па тэл.: 334-56-21

Close Menu