Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

3 красавіка 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася музыкальная імпрэза (фартэпіянны канцэрт) “Вяртаем забытыя імёны”, прысвечаная асобе і творчасці віленскага арыстакрата, кампазітара Гедыміна Праспэра Радкевіча (1834 — 1891), прадстаўніка рамантызму ў музычным мастацтве ХІХ ст., імя якога незаслужана забытае і ўвогуле незнаёмае сённяшняму слухачу.

Падчас мерапрыемства, адзін з выступоўцаў  — Аляксандр Казіміравіч Авяр’янаў падпісаў і падарыў сваю кнігу вершаў “Мой друг гітара” нашаму музею.

Шчыра дзякуем і спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва!

Авяр’янаў Аляксандр Казіміравіч (нарадзіўся 17 студзеня 1955 года ў г. Калінінград РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. З 3 снежня 2013 да 12 лютага 2019 года — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

Дизайн без названия (2)

 

 

Апошнія навіны