Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Каўказскія творы Л.М.Талстога”

22 жніўня 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Каўказскія творы Л.М.Талстога”  з ілюстрацыямі Вольгі Граблеўскай – сумеснага выставачнага праекта з Федэральнай дзяржаўнай установай культуры “Дзяржаўны мемарыяльны і прыродны запаведнік “Музей-сядзіба Л.М. Талстога “Ясная Паляна”.

IMG_20190823_112044

З прывітальным словам выступілі – Міхаіл Рыбакоў, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Юлія Араева, саветнік па культуры Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

IMG_20190822_170811

Валянціна Міляева, загадчыца аддзела стацыянарных выстаў музея-сядзібы Л.М.Талстога “Ясная Паляна” зрабіла віртуальную экскурсію па сядзібе праз фільм, у які ўвайшлі ўнікальныя відэазапісы з жыцця пісьменніка.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Іван Саверчанка, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янка Купалы НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, літаратуразнавец; супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі; Віктар Шніп, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, паэт, празаік, перакладчык; Навум Гальпяровіч, намеснік дырэктара дырэкцыі канала “Культура”, паэт, публіцыст.

69046328_2981312061941516_5397968790862430208_n

У выдатным мастацкім выкананні Алега Вінярскага, акцёра і рэжысёра Беларускай дзяржаўнай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, прагучалі ўрыўкі з аўтабіяграфічнай аповесці Л.Талстога “Казакі” на мове арыгінала, а таксама з аповесці “Хаджы-Мурат” у перакладзе на беларускую мову.

69334851_2981312431941479_7190791176478261248_n

IMG_20190823_112118

 

IMG_20190823_112131

 

 

 

Close Menu