Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Адбылася прэзентацыя манаграфіі Міколы Труса “Браціслаўскі эпісталярый: славацка-беларускі архіўны дыскурс ХХ стагоддзя”

18 чэрвеня 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя манаграфіі Міколы Труса  “Браціслаўскі эпісталярый: славацка-беларускі архіўны дыскурс ХХ стагоддзя”, а таксама выстава дакументаў, звязаных з жыццём Людмілы Краскоўскай, з прыватнага збору аўтара.

Кніга прадстаўляе беларускую грамадска-культурную прысутнасць у краінах Еўропы ў 1920-1930-х гг. у перыяд геапалітычных зменаў еўрапейскай карты ў выніку Першай сусветнай вайны. Матэрыялы, прадстаўленыя ў выставе, – арыгінальныя фатаграфіі, ліставанне, паштоўкі, дакументы – яскрава адлюстроўваюць гэтыя працэсы.

Прэзентацыя прайшла пры высокім дыпламатычным прадстаўніцтве з удзелам  Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Славацкай Рэспублікі Ёзэфа Мігаша (аўтара прадмовы да прэзентуемай кнігі) і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томаша Перніцкі.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі калегі Міколы Труса – навукоўцы, даследчыкі, літаратуразнаўцы, а выступленні дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганны Вячаславаўны Запартыка і  дацэнта кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Алены Уладзіміраўны Вострыкавай падкрэслілі маштаб даследавання аўтара і вартасць выдання.

Close Menu