Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаваны да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк” і разлічаны на доўгі перыяд – з 2019 па 2023 год.

Датай стварэння згуртавання лічыцца 28 лістапада 1923 г., калі ў мінскім камсамольскім клубе “КІМ” сабраліся шэсць маладых пісьменнікаў – Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Адам Бабарэка, Язэп Пушча – і вырашылі стварыць літаратурнае аб’яднанне.

Літаратурная арганізацыя “Маладняк” адыграла вялікую ролю ў развіцці беларускай савецкай літаратуры. Хваля беларусізацыі 1920-х станоўча паўплывала на развіццё беларускай літаратуры, што ў сваю чаргу патрабавала арганізацыйных форм літаратурнага працэсу. “Маладняк” узнікае як адказ на патрэбы часу.

З дзейнасці ў гэтай арганізацыі пачынаўся творчы шлях многіх таленавітых пісьменнікаў БССР, яна будавалася як партыйная ячэйка са сходамі, пратаколамі, ствараліся акруговыя філіі. Такім чынам, назіраўся масавы прыход у аб’яднанне таленавітай моладзі з асяродку рабочых і сялян.

Чытаць далей

Close Menu